Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міністэ́рства па пада́тках і збо́рах Рэспу́блікі Белару́сь — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць падаткаабкладаньне. Міністар па падатках і зборах прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 14 студзеня 2025 году пасаду міністра займае Дзьмітры Кійко[4].

Хуткія факты Абрэвіятура, Папярэднік ...
Remove ads

Будова

  • Апарат — 7 галоўных управаў, 5 управаў, аддзел.
  • Інспэкцыі вобласьцяў, гарадоў ды раёнаў.

Задачы

  • нагляд за выкананьнем заканадаўства аб падаткаабкладаньні, прадпрымальніцтве, рамёствах ды адпачынку за горадам, таксама за падачаю заяваў фізычнымі асобамі аб даходах ды маёмасьці;
  • нагляд за выкананьнем заканадаўства аб вытворчасьці, абароце ды рэкляме сьпіртовых ды тытунёвых вырабаў;
  • нагляд за выкананьнем заканадаўства аб гульнявым бізнэсе;
  • улік належных да выплаты й выплачаных сумаў падаткаў;
  • распрацоўка прапановаў аб перайманьні расейскага парадку вылічэньня й выплаты падаткаў, падатковага ўліку й нагляду;
  • валютны нагляд;
  • папярэджаньне, выяўленьне й спыненьне парушэньняў заканадаўства аб падаткаабкладаньні;
  • удзел у распрацоўцы міжнародных дамоваў аб падаткаабкладаньні.
Remove ads

Паўнамоцтвы

  • атрыманьне ад падаткаплатніка зьвестак аб ягонай дзейнасьці ды маёмасьці;
  • бясплатнае атрыманьне ад установаў ды фізычных асобаў дакумэнтальных заключэньняў адмыслоўцаў;
  • атрыманьне доступу да ды перадача ўрадавым установам асабістых зьвестак;
  • спагнаньне нясплочаных падаткаў ды грошай ад збыту адабранай урадам маёмасьці;
  • выяўленьне маёмасьці падаткаплатнікаў і даўжнікоў;
  • спыненьне абслугоўваньня рахункаў падаткаплатнікаў;
  • прапанова аб забароне грамадзянам выезду з краіны;
  • вынясеньне прапановы аб спыненьні дзейнасьці ўстановаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў, таксама загаду аб тэрміновым выпраўленьні парушэньня ўмоваў ліцэнзіі;
  • зварот з позваю ў суд;
  • выклік падаткаплатнікаў ды ўладальнікаў зьвестак аб іх дзейнасьці;
  • праверка пасьведчаньняў ды асабісты дагляд падаткаплатнікаў;
  • праверка на зямлі і ў памяшканьні падаткаплатніка;
  • патрабаваньне ды праверка ўліку маёмасьці падаткаплатніка, апячатваньне памяшканьняў ды месцаў захоўваньня ягоных дакумэнтаў і маёмасьці;
  • закуп тавараў ды замова паслугаў для праверкі выкананьня заканадаўства;
  • выкарыстаньне прыладаў гука- й відэазапісу, капіяваньня ды сканаваньня выяваў, фатаздымачоў пры зборы доказаў правапарушэньня;
  • спын гандлю падаткаплатнікаў на 2 сутак;
  • адбор у падаткаплатніка арыгіналаў дакумэнтаў;
  • адбор тавараў, што зьяўляюцца прадметамі або прыладамі правапарушэньня;
  • забесьпячэньне знаходжаньня сваіх супрацоўнікаў на зямлі і ў памяшканьні падаткаплатніка;
  • крыптаграфічная абарона электронных дакумэнтаў лічбавым подпісам ды распаўсюд адчыненых ключоў праверкі тых подпісаў;
  • распрацоўка пастановаў аб паддаткаабкладаньні;
  • касаваньне неправамоцных рашэньняў ведамасных інспэкцыяў;
  • стварэньне, ператварэньне й касаваньне ведамасных ўстановаў;
  • кіраваньне ведамаснай маёмасьцю[5].

Мінуўшчына

19 сьнежня 2002 году А. Лукашэнка падпісаў Падатковы кодэкс Беларусі, які абнародавалі 9—10 студзеня 2003 году ў газэце «Зьвязда». Па выніках 2015 году Міністэрства па падатках і зборах Беларусі ўтварыла звыш 70 % даходнай часткі каштарысу Рэспублікі Беларусь[6]. Пагатоў індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) забясьпечылі 2 % падатковых паступленьняў[7]. У 2017 годзе спагнаньні ў выніку праверак прынесьлі каля 15 % падаткаў[8].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads