Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міністэрства сувязі й інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (Мінсувязі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне сувязі. Міністар сувязі й інфарматызацыі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 3 сакавіка 2025 году пасаду міністра займае Кірыл Залескі[5].

Хуткія факты Абрэвіятура, Дата ўтварэньня ...
Remove ads

Склад

  1. Цэнтральны апарат — 6 управаў, 5 аддзелаў, 3 сэктары й адна група[1];
  2. Прадпрыемствы «Белтэлекам», «Белпошта», «Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтар», «БелДІЭ»[6] (Беларуская дзяржаўная інспэкцыя электрасувязі), «Дзіпрасувязь», «Інстытут прыкладных праґрамных сыстэмаў», «Прамсувязь», «Менсктелекамбуд», «Белсувязьбуд» і «Белрамбудсувязь»;
  3. Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі[7].

Задачы

  1. парадкаваньне сувязі;
  2. разьвіцьцё сувязі ў дзяржаве;
  3. стварэньне сетак апрацоўкі й перадачы зьвестак;
  4. разьмеркаваньне выкарыстаньня радыёчастотаў цывільнымі радыёэлектроннымі сродкамі.

Паўнамоцтвы

  1. ухваленьне ведамасных пастановаў;
  2. заключэньне міжнародных дамоваў аб сувязі;
  3. стварэньне нарадаў;
  4. хадайніцтва аб дзяржаўных узнагародах працаўнікам за разьвіцьцё сувязі;
  5. запыт зьвестак ва ўстановах[8].

Мінуўшчына

Пасьля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці 25 жніўня 1991 году Міністэрства сувязі й інфарматыкі больш як 5 год працягвала кіравацца Пастановаю Вярхоўнага Савету БССР ад 16 ліпеня 1990 г. № 129. Указам ад 11 студзеня 1997 г. № 30 прэзыдэнт пераўтварыў яго ў Міністэрства сувязі, а ўказам ад 12 лютага 2004 г. № 66 надаў яму новую ўставу ды сучасную назву — Міністэрства сувязі й інфарматызацыі[9].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads