Мірнаград

горад ва Ўкраіне From Wikipedia, the free encyclopedia

Мірнаград
Remove ads

Мірнаград (па-ўкраінску: Мирноград, да 2016 — Дымітраў) — места на ўсходзе Ўкраіны, у Данецкай вобласьці. Насельніцтва складае амаль 26 тыс. чал. (2024)[2]. Знаходзіцца за 68 км ад Данецку.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Горад разьвіўся ад пасёлкаў шахтараў. У 1966 году верагодна з прычыны працяглых ліўняў частка шахтаў у Дымітраве разбурылася, цалкам пазносіўшы будынкі па вуліцах Садовай, Жданава й Розінскай. Загінулі ўсе, хто знаходзіўся ў будынках і побач. Савецкая ўлада тады схавала трагедыю ад грамадзтва.

У 1972 годзе шахтарскія пасёлкі Новаэканамічнае і Дымітраў аб’ядналіся пад агульнай назвай — Дымітраў. Назва паходзіць ад баўгарскага палітычнага дзеяча, першага прэзыдэнта Баўгарыі Георгія Дымітрава, у гонар сяброўства з баўгарскім народам, прадстаўнікі якога працавалі на шахтах у 1960-я гады. У жніўні 1990 году Дымітраву быў прадастаўлены статус гораду абласнога значэньня. У 2016 годзе горад быў перайменаваны ў Мірнаград.

Remove ads

Насельніцтва

Паводле дадзеных перапісу 2001 году 25,98% адзначылі роднай мовай украінскую, 71,78% — расейскую, а 2,24% — іншую[3].

Спорт

У горадзе значнае разьвіцьцё атрымаў мотакрос.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads