Мірны (Якутыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мірны (Якутыя)
Remove ads

Мірны (па-расейску: Мирный, па-якуцку: Мииринэй) — места (з 1959 г) ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Мірнінскага ўлуса Рэспублікі Саха (Якутыя). Маецца аэрапорт. Знаходзіцца на паўночны захад да Якуцку: наземным шляхам 1207 км, паветраным 820 км. Разьмешчанае на рацэ Ірэлях, левага прытока ракі Очугуй-Батуобуя, якая ўпадае з права ў Вілюй. Насельніцтва: 39,3 тыс. чал (1989), 39,4 тыс. чал. (2005), 37,5 тыс. чал (2008), 36,0 тыс. чал. (2010).

Хуткія факты

Узьнік у выніку адкрыцьця ў 1955 годзе кімбэрлітавай трубкі «Мір». У 1957 году пачалася здабыча алмазаў адкрытым спосабам (кар’ер «Мір» — да 2001 г.), кар’ер меў 525 м у глыбіню і больш 1200 м у шырыню. Алмазаздабычай на тэрыторыі Мірнінскага раёна і Якуцкай АССР у цэлым займаўся трэст, пасьля вытворча-навуковае аб’яднаньне «Якуталмаз» імя У. І. Леніна, а ў 1992 году аб’яднаньне было ператворана ў акцыянэрную кампанію «Алмазы Расеі-Саха» («АЛРАСА»). Дзейнічаюць АТ «Вілюйгэсбуд», прадпрыемства Заходнія электрычныя сеткі, ААТ «АЛРАСА-Газ», прадпрыемствы мясцовай прамысловасьці, МАК-банк, арганізацыі гандлю і грамадзкага харчаваньня.

У Мірным дзейнічаюць школы ды ліцэі, рэгіянальны тэхнічны каледж і некалькі філіяў унівэрсытэтаў, у тым ліку філія Якуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту — Мірнінскі політэхнічны інстытут. Функцыянуюць 3 спарткомплексы. Ёсьць некалькі музэяў.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads