Якуцкая мова

сібірская цюрская мова From Wikipedia, the free encyclopedia

Якуцкая мова
Remove ads

Яку́цкая мова (па-якуцку: саха тыла) — мова якутаў, належыць да цюрскай групы моваў. Колькасьць носьбітаў мовы паводле зьвестак перапісу насельніцтва ў Расеі 2010 року складае каля 450 140 чалавек[1], якія пражываюць у асноўным на тэрыторыі Якутыі, а таксама ў Іркуцкай і Магаданскай абласьцях, Краснаярскім і Хабараўскім краёх.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Thumb
Якуцкая мова на мапе сьвету (цёмна-сінім).

Якуцкая мова рэзка адрозьніваецца ад іншых цюрскіх моваў наяўнасьцю плясту лексыкі няяснага паходжаньня (магчыма, палеаазіяцкага)[3]. Маецца таксама мноства мангольскіх запазычаньняў.

Remove ads

Пісьмовасьць

У 1917 годзе новы альфабэт на аснове МФА быў створаны С. А. Наўгародавым. Першапачаткова ён утрымліваў толькі малыя літары, а таксама знак : для адлюстравання доўгіх гукаў (як галосных, так і зычных). У 1924 годзе гэты альфабэт быў рэфармаваны. Пазьней ён рэфармаваўся яшчэ некалькі разоў, пакуль у 1929 годзе ня быў заменены на ўніфікаваны цюрскі альфабэт. Потым у 1939 годзе быў ажыцьцёўлены пераход на альфабэт на аснове кірыліцы.

Сучасны якуцкі альфабэт

Сёньня ў якуцкай мове выкарыстоўваецца альфабэт, які ўтрымлівае ўвесь расейскі альфабэт, плюс пяць дадатковых літараў: Ҕҕ, Ҥҥ, Өө, Һһ, Үү і дзьве камбінацыі: Дь дь (чытаецца як Дж, прыкладам: дьахтар — «жанчына»; чытаецца як — джахтар), Нь нь. Выкарыстоўваюцца таксама 4 дыфтонгі: уо, ыа, иэ, үө.

  • Сучасны выгляд якуцкага альфабэту:
А а Б б В в Г г Ҕ ҕ Д д Дь дь Е е
Ё ё Ж ж З з И и Й й К к Л л М м
Н н Ҥ ҥ Нь нь O o Ө ө П п Р р С с
Һ һ Т т У у Ү ү Ф ф Х х Ц ц Ч ч
Ш ш Щ щ Ь ь Ы ы Ъ ъ Э э Ю ю Я я
  • Тлумачэньне:
Больш інфармацыі Кірыліца, Назва ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads