Місявіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Місяві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Місявічы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Якубаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Якубаўцы. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 25 сьнежня 1962 году ў складзе Вярэнаўскага раёну. 11 лютага 1972 году цэнтар перанесены ў вёску Місявічы, сельсавет перайменаваны ў Місявіцкі сельсавет[1].

17 кастрычніка 2005 году рашэньнем Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў у склад сельсавету з Забалацкага сельсавету перададзеныя населеныя пункты Абрамішкі, Баброўнікі, Бярозаўка, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчына, Запрудзяны, Каламыцкія, Курчоўцы, Мішкалы, Падэйкі, Пашкі, Пятроўка, Слаўная, Станкілішкі, Сьмільгіні, Трайгі, Хутар Праважа, Ядэлеўцы і асобныя хутары вёскі Талочкі[2].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1443 чалавекі[3], зь іх 85,4% — палякі, 12,1% — беларусы, 1,2% — расейцы[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads