Гэрнінг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гэрнінг (па-дацку: Herning) — горад у Даніі. Знаходзіцца ў цэнтры паўвостраву Ютляндыі. Гэрнінг — адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны, уваходзіць у склад регіёну Цэнтральнай Ютляндыі (Midtjylland). Насельніцтва гораду на 1 студзеня 2016 году складала 48 531 чалавек[1].

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Гэрнінг называлі «сталіцай верасу» (hedens hovedstad): горад быў заснаваны на пачатку XIX стагодзьдзя падчас пэрыяду мэліярацыі. У выніку гэтага працэсу насельніцтва гораду значна павялічылася і ўзрос попыт на прадукцыю ды паслугі новых фэрмэраў раёну. Гэрнінг узьнік як раённы цэнтар гандлю.

У 1913 годзе Гэрнінг атрымаў права на правядзеньне кірмашоў. Так Гэрнінг стаў вядомы на тэкстыль: ткацкая прамысловасьць разьвівалася ў горадзе і вакол яго. Гэтая галіна калісьці была асноўнай эканамічнай дзейнасьцю ў Гэрнінгу. Цяпер у горадзе месцяцца разнастайныя прамысловыя прадпрыемствы.

У 1965 ды 2003 гадах Гэрнінг стаў «горадам году ў Даніі»[2] па вэрсіі дацкай газэты «Юлянс Постэн» (Jyllands-Posten).

У Гэрнінгу месьціцца буйнейшы ў Скандынавіі выставачны цэнтар Messecenter Herning[3].

Remove ads

Адукацыя

У Гэрнінгу знаходзіцца Інстытут бізнэсу ды тэхналёгіі (Handels- og IngeniørHøjskolen)[4], які зьяўляецца факультэтам сацыяльных навук Оргускага ўнівэрсытэту (Aarhus Universitet)[5].

Мова

У Гэрнінгу, як і на астатняй Ютляндыі, шмат людзей, асабліва ў вёсках і мястэчках, размаўляюць на заходнім дыялекце дацкай мовы, які называецца ютляндзкі ці юцкі (jydsk, jysk).

Славутасьці

У Гэрнінгу знаходзіцца Элія (Elia)[6], унікальная манумэнтальная праца скульптара Інгвара Кронгамара. Яна ўяўляе сабой чорны 60-мэтровы купал з чатырма лесьвіцамі — 10 мэтраў у шырыню, якія ўкроеныя ў паверхню і глядзяць на чатыры бакі сьвету.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads