Міхалянка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхалянка, Міхалянскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы места.
На паўднёвы захад ад Міхалянкі пачынаецца Кальварыя, на ўсход — Людамонт, на паўднёвы ўсход — Татарская Слабада[1][2].
Гісторыя
Назва прадмесьця, відаць, пайшла ад аднайменнага ўрочышча, якое пэўны час належыла менскаму Траецкага касьцёлу. Па канфіскацыі ўладамі Расейскай імпэрыі касьцельных зямель лес перайшоў у валоданьне Менску. У 1890 року ўлады прадалі ўрочышча купцу Рагавому для вывазу. Атрыманыя грошы скіравалі на патрэбы будаваньня новага мескага тэатру. У пачатку XX ст. Міхалянка ўваходзіла ў пятую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзіла Заслаўская вуліца.
Назву «Міхалянка» мае аўтобусны прыпынак на вуліцы Міхася Лынькова ў мікрараёне Масюкоўшчыне.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads