Міхал Без-Карніловіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мі́хал Во́сіпавіч Без-Карніло́віч (10 кастрычніка 1796, Магілёўская губэрня — 19 студзеня 1862) — беларускі гісторык, этнограф, вайсковы тапограф, генэрал-маёр. Брат дзекабрыста А. Карніловіча.
Remove ads
Біяграфія
У 1816 годзе скончыў кадэцкі корпус. Прымаў удзел у Расейска-турэцкай вайне 1828—1829 і 1831—1847 рокаў. Узначальваў тапаграфічную экспэдыцыю ў Менскую і іншыя губэрні Беларусі. З 1852 году знаходзіўся ў адстаўцы. Працаваў у архівах. Аўтар працаў па гісторыі Беларусі.
Беларусь абмяжоўваў Віцебскай і Магілёўскай губэрнямі. Астатнія беларускія землі называў Літвой. Продкамі беларусаў лічыў як крывічоў, радзімічаў, так і суседнія плямёны, якія аказвалі свой уплыў. Беларусаў ставіў у «адзін шэраг з суседнімі народамі». Вялікае значэньне надаваў Полацку, адзначаў згуртаванасьць Полацкай зямлі ў 1230—1240-я рокі ў барацьбе супраць крыжакоў. Паводле сабраных ім зьвестак даў гістарычныя даведкі пра многія месты Беларусі. Ён апісаў помнікі дойлідзтва, археалёгіі, этнаграфіі, побыт беларускіх сялянаў.
Remove ads
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads