Міхаіл Ламаносаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл (Міхайла) Васільевіч Ламаносаў (19 лістапада [ст. ст. 8 лістапада] 1711, вёска Мішанінская, Расейскае царства — 4 (15) красавіка 1765, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя) — расейскі навуковец-прыродазнавец, энцыкляпэдыст, хімік і фізык; увайшоў у навуку як першы хімік, які даў вызначэньне фізычнай хіміі, вельмі блізкае да сучаснага, і перадвызначыў шырокую праграму фізыка-хімічных дасьледаваньняў[9][10]; ягоная малекулярна-кінэтычная тэорыя цеплыні шмат у чым апярэдзіла сучаснае ўяўленьне пра будову матэрыі — шматлікія фундамэнтальныя законы, у ліку якіх адзін з пачаткаў тэрмадынамікі[11]; заклаў асновы навукі пра шкло. Астраном, прыборабудаўнік, географ, мэталюрг, геоляг, паэт, зацьвердзіў падставы сучаснай расейскай літаратурнага мовы, мастак, гісторык, прыхільнік разьвіцьця расейскай асьветы, навукі й эканомікі. Распрацаваў праект Маскоўскага ўнівэрсытэту, пасьля названага ў ягоны гонар. Адкрыў наяўнасьць атмасфэры ў плянэты Вэнэры. Сапраўдны чалец Акадэміі навук і мастацтваў (ад’юнкт фізычнай клясы з 1742 году, прафэсар хіміі з 1745 году).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads