Міхал Скурась
польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мі́хал Ску́рась (па-польску: Michał Skóraś; нар. 15 лютага 2000 году) — польскі футбаліст, паўабаронца бэльгійскага клюбу «Бруге» і нацыянальнай зборнай Польшчы.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец познанскага «Леху». У 2018 годзе дзеля здабыцьця гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду ў клюб другога дывізіёну «Брук-Бэт Тэрмаліка», адгуляўшы за каманду 27 матчаў у сэзоне 2018—2019 гадоў. Палову сэзону 2019—2020 гадоў, таксама на правах арэнды, правёў у клюбе Экстраклясы «Ракаў». Пасьля вярнуўся ў «Лех», дзе пачаў падцягвацца да матчаў асноўнай каманды. 20 сакавіка 2021 году забіў свой першы гол у прафэсійнай кар’еры ў матчы супраць беластоцкай «Ягелёніі»[2]. У 2023 году спрычыніўся да таго, што польскі клюб дасягнуў чвэрцьфіналу Лігі канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў. У тым жа годзе, а менавіта 26 красавіка, склаў чатырохгадовы кантракт з бэльгійскім «Бруге».
Remove ads
Дасягненьні
«Лех»:
- Чэмпіён Польшчы: 2022
«Бруге»:
- Чэмпіён Бэльгіі: 2024
- Уладальнік Кубка Бэльгіі: 2025
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads