Ліга канфэрэнцыяў УЭФА 2022—2023 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліга канфэрэнцыяў УЭФА 2022—2023 гадоў — другі сэзон Лігі канфэрэнцыяў УЭФА, трэцяга па значнасьці клюбнага футбольнага эўрапейскага турніру, арганізаванага УЭФА.
У фінале, які прайшоў на «Фартуна Арэне» ў Празе, ангельскі «Ўэст Гэм Юнайтэд» перамог італьянскую «Фіярэнтыну» зь лікам 2:1. Як пераможца Лігі канфэрэнцыяў УЭФА 2022—2023 гадоў, «Ўэст Гэм Юнайтэд» кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі Эўропы УЭФА 2023—2024 гадоў.
Remove ads
Разьмеркаваньне камандаў па асацыяцыях
Усяго 177 камандаў ад 54 асацыяцыяў з 55 існуючых сярод чальцоў УЭФА (за выключэньнем Расеі) прынялі ўдзел у спаборніцтве. Рэйтынг асацыяцыяў, што ўплывае на колькасьць удзельнікаў, грунтуецца на каэфіцыентах УЭФА за апошнія 5 гадоў па выніках удзелу ў спаборніцтвах УЭФА клюбаў адпаведных асацыяцыяў:
- Асацыяцыі 1—5 вылучаюць па адной камандзе ў кваліфікацыю спаборніцтва.
- Асацыяцыі 6—15 (акрамя Расеі) і 51—55 вылучаюць па дзьве каманды ў кваліфікацыю спаборніцтва.
- Асацыяцыі 16—50 (акрамя Ліхтэнштайна) вылучаюць па тры каманды ў кваліфікацыю спаборніцтва.
- Ліхтэнштацн накіроўвае адну каманду ў кваліфікацыю спаборніцтва (бо замест дамашняй футбольнай лігі Ліхтэнштайн арганізаваў толькі дамашні кубак з унутраных спаборніцтваў).
- Больш за тое, 18 камандаў, што выбылі зь Лігі чэмпіёнаў, і 25 камандаў, што выбылі зь Лігі Эўропы, перайшлі ў Лігу канфэрэнцыяў.
Рэйтынг асацыяцыяў
Для Лігі канфэрэнцыяў УЭФА 2022—2023 гадоў усе асаццыяцыі былі растасаваныя па месцах адпаведна зь іх рэйтынгам з сэзону спаборніцтваў 2016—2017 гадоў па сэзон 2020—2021 гадоў.
Акрамя разьмеркаваньня на аснове каэфіцыентаў краінаў, асацыяцыі могуць мець дадатковыя каманды, якія ўдзельнічаюць у Лізе канфэрэнцыяў:
- (ЛЧ) — пераход зь Лігі чэмпіёнаў 2022—2023 гадоў.
- (ЛЭ) — пераход зь Лігі Эўропы 2022—2023 гадоў.
Разьмеркаваньне
Далей прадстаўляем ліст допуску на гэты сэзон. Трымацель тытулу Лігі Чэмпіёнаў Рэал гарантаваў сабе ўдзел у групавым этапе Лігі Чэмпіёнаў што празь перамогу ў пяпярэднім розыгрышу, што праз атрыманьне чэмпіёнства ў гішпанскай Ля Лізе, а трымацельніца тытулу Лігі канфэрэнцыяў Рома гарантавала сабе ўдзел у групавым этапе Лігі Эўропы што празь перамогу ў пяпярэднім розыгрышу, што праз занаяцьцё ў італійскай Серыі А шостага месца, таму наступныя зьмяненьні адпаведна адбыліся ў месцах разьмеркаваньняў сярод іншых удзельнікаў «ніжэйшых» (па рэйтынгу) лігаў, падобным чынам на зьмяненьні паўплывала расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, падсумоўваючы зьмены:
- Пераможцы кубкаў 16 і 17 асацыяцый (Сэрбіі ды Чэхіі адпаведна) уступаюць у розыгрыш Лігі Эўропы з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду.
- Пераможцы кубкаў 18, 19 і 20 асацыяцый (Харватыі, Швайцарыі ды Грэцыі адпаведна) ўступаюць у розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду.
- Пераможцы кубкаў з 30 па 41 асацыяцыю (Польшчы, Славеніі, Славаччыны, Ліхтэнштайна, Летувы, Люксэмбурга, Босьніі і Герцагавіны, Рэспублікі Ірляндыі, Паўночнай Македоніі, Армэніі, Латвіі, ды Альбаніі адпаведна) ўступаюць у розыгрыш з другога кваліфікацыйнага раўнду замест першага кваліфікацыйнага раўнду.
- Толькі 18 з 20 заплянаваных камандаў, што прыйшлі зь першага ці папярэдняга раўндаў Лігі чэмпіёнаў, трпаілі ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў, астатнія дзьве, лёс якіх вызначаны лёсаваньнем, трапілі адразу ў трэці кваліфікацыйны раўнд.
Каманды-ўдзельніцы
Пазнакі ў дужках паказваюць якім чынам кожная каманда кваліфікавалася на свой пачатковы раўнд у турніры:
- ПК: Пераможца нацыянальнага кубка.
- 2-е, 3-е, 4-е, 5-е, 6-е, і гэтак далей: Пазыцыя ў нацыянальнай лізе папярэдняга сэзону (што ёсьць крытэрыем трапленьня на турнір).
- Прп-: Пазыцыі ў лігах праз прыпыненьне папярэдніх сэзонаў былі вызначаныя нацыянальнымі асацыяцыямі; усе каманды падлягалі зацьвярджэньню УЭФА ў адпаведнасьці з рэкамэндацыямі для ўдзелу ў эўрапейскіх спаборніцтвах.
- ЛК: Пераможца нацыянальнага кубка Лігі.
- МТ: Кваліфікацыя празь міні-турнір пасьля сканчэньня розыгрышу дамашняй лігі дзеля вызначэньня найлепшых для ўдзелу ў Лізе канфэрэнцыяў УЭФА.
- ЛЧ: Пераход зь Лігі чэмпіёнаў
- 1К: Пераможаныя ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў
- ФП/ПФП: Пераможаныя ў папярэднім раўндзе Лігі чэмпіёнаў (ФП: у фінале; ПФП: у паўфінале)
- ЛЭ: Пераход зь Лігі Эўропы
- ГЭ: Пераход у Лігу канфэрэнцыяў пры заняцьці трэцяга месца ў групавым этапе Лігі Эўропы
- ПО: Пераможаныя ў кваліфікацыйным раўндзе плэй-оф
- ЧШ/АШ 3К: Пераможаныя ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе (на шляху чэмпіёнаў/на асноўным шляху)
Другі, трэці кваліфікацыйны й раўнд плэй-оф быў падзеленыя на шляхі: чэмпіёнскі (ЧШ) і асноўны (АШ)
У спаборніцтвах прымала ўдзел адна каманда, якая не выступае ў найвышэйшым нацыянальным дывізіёне, празь яго адсутнасьць: «Вадуц» (другі кваліфікацыйны раўнд).
Заўвагі:
- Ліга чэмпіёнаў (першы кваліфікацыйны раўнд): Дзьве каманды, што атрымалі паразы ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў перайшлі замест другога кваліфікацыйнага раўнд ЛК адразу ў трэці па лёсаваньні (ўсё на шлях чэмпіёнаў). Паколькі праз розныя прычыны ў горупавы этапе ЛЧ былі вызваленыя два месца, адпаведна ўсе каманды па ланцужку перайшлі вышэй адпаведна іх рэйтынгаў, і двом камандам не знайшлося супэрнікаў. (прычыны: уладальнік тытулу ЛЧ кваліфікаваўся ў ЛЧ праз нацыянальную лігу ды расейскае ўварваньне 2022 году пазбавіла ўсе расейскія каманды права ўдзельнічаць у спаборніцтвах УЭФА).
- Армэнія (АРМ): «Нараванк» мог бы кваліфікавацца ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі канфэрэнцыяў Эўропы як пераможца Кубка Армэніі 2021—2022, але ня змог атрымаць ліцэнзію УЭФА. У выніку месца, зарэзэрваванае для другога кваліфікацыйнага раунду, атрымала каманда, якая заняла другое месца ў Прэм’ер-лізе сэзону 2021—2022 гадоў, «Арарат-Армэнія», якая першапачаткова трапіла ў першы кваліфікацыйны раўнд, а таксама месца зарэзэрваванае для першага кваліфікацыйнага раунду было аддадзена камандзе «Арарат Ерэван», які заняў чацьвёртае месца.
- Ліхтэнштайн (ЛХТ): Усе сем камандаў, зьвязаных з Футбольнай асацыяцыяй Ліхтэнштайна (LFV), гуляюць у сыстэме швайцарскіх футбольных ліг. Адзіным спаборніцтвам, арганізаваным LFV, зьяўляецца Кубак Ліхтэнштайна па футболе, пераможцы якога атрымліваюць права ўдзельнічаць у Лізе канфэрэнцыяў Эўропы УЭФА.
- Расея (РУС): 28 лютага 2022 году расейскія футбольныя клюбы ды зборныя былі адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах ФІФА й УЭФА з-за ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе. 2 мая 2022 году УЭФА пацьвердзіў, што расейскія клюбы будуць выключаны са спаборніцтваў УЭФА 2022—2023 гадоў.
- Украіна (УКР): Украінская Прэм’ер-ліга 2021—2022 гадоў была прыпынена з-за расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе. Каманды, якія занялі чацьвёртае й пятае месцы ў лізе на момант скасаваньня («Зара» і «Ворскла») былі адабраныя Ўкраінскай асацыяцыяй футболу для ўдзелу ў Лізе канфэрэнцыяў УЭФА 2022—2023 гадоў.
Remove ads
Расклад матчаў
Расклад спаборніцтваў наступны. Матчы заплянаваны на чацьвер, за выключэньнем фіналу, які мае прайсьці ў сераду, хоць у выключных выпадках можа адбыцца па аўторках і серадах з-за супярэчнасьцяў раскладу (асабліва для камандаў з асацыяцыяў, у якіх мала зацьверджаных стадыёнаў, такіх як Гібральтар і Ўэйлз). Заплянаваны час пачатку групавога этапу а 19:45 і 22:00 па Менскаму часу, хоць у выключных выпадках можа адбыцца а 16:30 па геаграфічных прычынах.
Паколькі чэмпіянат сьвету па футболе 2022 году праходзіць у Катары з 20 лістапада па 18 сьнежня 2022 году, групавы этап пачаўся ў першы тыдзень верасьня 2022 году і завершыцца ў першы тыдзень лістапада 2022 году, каб вызваліць месца для чэмпіянату сьвету.
Лёсаваньне адборачнага раунду прайшло ў штаб-кватэры УЭФА ў швайцарскім Ньёне. Лёсаваньне групавога этапу адбылася ў Стамбуле, Турэччына.
Remove ads
Кваліфікацыйныя раўнды
Першы кваліфікацыйны раўнд
Лёсваньне адбылося па раскладзе 14 чэрвеня 2022 году. Першым гульням наканавана было 5, 6 ды 7 ліпеня, другім — 12 й 14 ліпеня.
Пераможцы пераходзілі ў асноўную частку другога кваліфікацыйнага раўнду. Пераможаныя выбывалі з розыгрыша эўрапейскіх спаборніцтваў гэтага сэзону.
Другі кваліфікацыйны раўнд
Лёсаваньне другога кваліфікацыйнага раўнду адбылося 15 чэрвеня 2022 году. Першым гульням было наканавана 19, 20 й 21 ліпеня, а другім 26, 27 ды 28 ліпеня 2022 году.
Пераможцы трапляюць ў трэці кваліфікацыйны раўнд адпаведнага шляху. Пераможаныя выбываюць з эўрапейскіх спаборніцтваў бягучага розыгрышу.
Трэці кваліфікацыйны раўнд
Лёсаваньне трэцяга кваліфікацыйнага раўнду адбылося 18 ліпеня 2022 году. Першым гульням было наканавана 3 й 4 жніўня, а другім 9, 10 ды 11 жніўня 2022 году.
Пераможцы трапляюць ў раўнд кваліфікацыйнага плэй-оф адпаведнага шляху. Пераможаныя выбываюць з эўрапейскіх спаборніцтваў бягучага розыгрышу.
Кваліфікацыйны раўнд плэй-оф
Лёсаваньне кваліфікацыйнага раўнду плэй-оф адбылося 2 жніўня 2022. Першым гульням было наканавана 17 й 18 жніўня, другім — 23 й 25 жніўня. Пераможцы праходзяць у групавы этап Лігі канфэрэнцыяў УЭФА, пераможаныя спыняюць удзел у Эўрапейскіх спаборніцтвах бягучага сэзону.
Remove ads
Групавы этап
Лёсаваньне групавога этапу адбылося 26 жніўня 2022. 32 каманды былі растасаваныя па 8 групах. Для лёсаваньня каманды былі пасеяныя ў 4 кошыкі па 8 камандаў, на падставах іхных рэйтынгаў УЭФА. Каманды ад аднолькавых асацыяцыяў і па палітычных прычынах (Сэрбіі й Косава) не маглі трапіць у адну групу.
Усе каманды, акрамя АЗ, «Базэлю», ЧФР, «Генту», «Партызана», «Славіі» і «Слована», якія ўдзельнічалі ў групавым этапе папярэдняга сэзону, дэбютавалі на гэным групавым этапе. «Балкані», «Юргордэн», «Дніпро-1», «Пюнік», «Рыская футбольная школа», «Сылькебарг», «Славацка», «Вадуц» і «Жальгірыс» наогул дэбютавалі ў групавым этапе спаборніцтваў УЭФА. «Балкані», «Вадуц» і «Жальгірыс» ад Косава, Ліхтэнштайна ды Летувы сталі першымі прадстаўнікамі пералічаных краінаў на групавым этапе спаборніцтваў УЭФА.
Агулам 28 нацыянальных асацыяцыяў былі прадстаўленыя на гэтым этапе.
Група A[d]
Група B
Група C
Група D[e]
Група E
Група F
Група G
Група H[f]
Remove ads
Плэй-оф
Лёсаваньне
У раўндах на вылет каманды згуляцьмуць па дзьве гульні ў фармаце дома/на выезьдзе, акрамя аднаматчавага фіналу. Прынцып лёсаваньня наступны ва ўсіх раўндах:
- У лёсаваньні раўндаў падрыхтоўчага плэй-оф 8 уладальнікаў трэціх месцаў групаў ЛЭ будуць непасеянымі, а 8 уладальнікаў 2 месцаў групаў ЛК будуць пасеянымі і другі матч будуць прымаць «дома». Каманды з адной асацыяцыі ня змогуць трапіць адно на аднога.
- Падчас лёсаваньня раўнду шаснаццаці пераможцы 8 групаў зьяўляюцца пасеянымі і другі матч будуць прымаць «дома», пераможцы раўнду падрыхтоўчага плэй-оф непасеяныя. Каманды з адной асацыяцыі ня змогуць трапіць адно на аднога.
- У лёсаваньнях чвэрцьфіналў і паўфіналаў ня будзе падзяленьня па насеньні, любая каманда зможа згуляць супраць любой іншай. Лёсаваньні чвэрцьфіналаў і паўфіналаў будуць адбывацца разам, і, бо, адпаведна, пераможцы чвэрцьфіналаў будуць невядомыя, гэнае лёсаваньне вызначыць і «дамашнюю й гасьцёвую» каманды фіналу (у адміністрацыйных мэтах, бо сам матч пройдзе на нэўтральным полі).
Кваліфікаваныя каманды
Сетка раўндаў на вылет
Плэй-оф | 1/8 фіналу | Чвэрцьфінал | Паўфінал | Фінал | |||||||||||||||||||||||
![]() | 2 | 3 | 5 | ||||||||||||||||||||||||
![]() | 0 | 0 | 0 | ![]() | 0 | 0 | 0 | ||||||||||||||||||||
![]() | 0 | 1 | 1 | ![]() | 1 | 3 | 4 | ||||||||||||||||||||
![]() | 4 | 2 | 6 | ||||||||||||||||||||||||
![]() | 1 | 4 | 5 | ||||||||||||||||||||||||
![]() | 0 | 2 | 2 | ![]() | 0 | 1 | 1 | ||||||||||||||||||||
![]() | 4 | 3 | 7 | ![]() | 1 | 3[b] | 4 | ||||||||||||||||||||
![]() | 2 | 1 | 3 | ||||||||||||||||||||||||
![]() | 2 | 2 | 4[g] | ||||||||||||||||||||||||
![]() | 1 | 0 | 1 | ![]() | 2 | 2 | 4 | ||||||||||||||||||||
![]() | 0 | 2 | 2 | ![]() | 2 | 2[b] | 4 | ||||||||||||||||||||
![]() | 2 | 1 | 3 | ||||||||||||||||||||||||
![]() | 0 | 1 | 1 | ||||||||||||||||||||||||
![]() | 0 | 3 | 3 | ![]() | 1 | 3 | 4 | ||||||||||||||||||||
![]() | 1 | 1 | 2 | ![]() | 1 | ||||||||||||||||||||||
![]() | 2 | ||||||||||||||||||||||||||
![]() | 1 | 4 | 5 | ||||||||||||||||||||||||
![]() | 1 | 0 | 1 (3) | ![]() | 1 | 1 | 2 | ||||||||||||||||||||
![]() | 0 | 1 | 1 (5) | ![]() | 1 | 1 | 2 | ||||||||||||||||||||
![]() | 1 | 4 | 5 | ||||||||||||||||||||||||
![]() | 0 | 0 | 0 | ||||||||||||||||||||||||
![]() | 1 | 0 | 1 | ![]() | 2 | 4 | 6 | ||||||||||||||||||||
![]() | 0 | 0 | 0 | ![]() | 2 | 1 | 3 | ||||||||||||||||||||
![]() | 1 | 0 | 1 | ||||||||||||||||||||||||
![]() | 1 | 1 | 2 | ||||||||||||||||||||||||
![]() | 1 | 1 | 2 (0) | ![]() | 1 | 0 | 1 | ||||||||||||||||||||
![]() | 0 | 2 | 2 (3) | ![]() | 2 | 0 | 2 | ||||||||||||||||||||
![]() | 0 | 2 | 2[h] | ||||||||||||||||||||||||
![]() | 1 | 1 | 2 | ||||||||||||||||||||||||
![]() | 1 | 0 | 1 | ![]() | 2 | 2 | 4 | ||||||||||||||||||||
![]() | 0 | 0 | 0 |
Раўнд плэй-оф
1/8 фіналу
Чвэрцьфінал
Паўфінал
Фінал
Remove ads
Статыстыка
У статыстыку забітыў галоў уваходзяць што кваліфікацыйныя раўнды, што раўнды групавога этапу, што раўнды плэй-оф.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Пры аднолькавай колькасьці набраных пунктаў, у тым ліку ў асабістых сустрэчах, вышэй растасоўваецца Істанбул Башакшэхір за Фіярэнтыну празь лепшую рознасьць забітых/прапушчаных галоў у асабістых сустрэчах (+2 > -2)
- Пераможца быў вызначаны ў сэрыі пэнальці:
Сэрыя пэнальці: Клясі
Сугавара
Рээйндэрс
Мірдынк4-1 Вэртонген
Кана
Сардэльля
- Пераможца быў вызначаны ў сэрыі пэнальці:
Сэрыя пэнальці: Піпа
Янкаў
Нарэсі0-3 Рэфаэлаў
Вэртонген
Вэрсхарэн
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Ліга канфэрэнцыяў УЭФА 2022—2023 гадоў на афіцыйным сайце УЭФА
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads