Міхал Юдзіцкі

(пам. 1758) кашталян менскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхал (Дзьмітр) Юдзіцкі (па-польску: Michał (Dymitr) Judycki, 1700 — 5 сьнежня 1758) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, рэчыцкі харужы з 1715 і маршалак з 1729 году. Маршалак Трыбунала ВКЛ у 1740 годзе. Прыхільнік партыі Чартарыйскіх. Кашталян менскі з 1742 году.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

З роду Юдзіцкіх герба ўласнага «Радван зьменены», сын Антонія, які быў пасьлядоўна паслом, харужым, падкаморым і маршалкам рэчыцкім.

Меў сыноў,Антонія, жанатага на Зоф’і Уніхоўскай, і, Юзэфа. Таксама дачок:

  1. Марыяну, замужам за упіцкім старостай князем Крыштапам Пузынай;
  2. Тэафілю, замужам за ваўкавыскім падстоліям Эразмам Радавіцкім;
  3. Барбару, першы раз замужам за дзяменцкім старостай Казімерам Тызенгаўзам, а другі раз за жмудскім кашталянам Антоніям Гелгудам.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads