Міхась Гузоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міха́сь Гузо́ўскі[1] (1898 — пасьля 1944) — беларускі нацыянальны дзяяч.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Дата сьмерці ...
Remove ads

Біяграфія

У 1918—1919 гадах — сябра Беларускай вучнёўская грамады ў Варонежы[2]. У 1921 — працаваў настаўнікам[2]. У лістападзе 1921 году прымусова накіраваны польскай школьнай адміністрацыяй на настаўніцкія курсы ў Кракаў[2].

У 1922 годзе накіраваны з рэкамэндацыі ТБШ на вучобу ў Чэхаславаччыну[2]. Скончыў агранамічнае аддзяленьне Праскай вышэйшай палітэхнікі[2]. Быў адным з кіраўнікоў Аб’яднаньня беларускіх студэнтаў за граніцай і Заходняй Беларусі (АБСА), сябрам Беларускай грамады, Беларускага сялянскага саюзу ў Празе, скаўцкай арганізацыі Беларускі Сокал і іншых[2].

У 1925 годзе абраны ў рэвізійную камісію Рады БНР[2]. У 1929 годзе вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, быў сябрам Беларускага гаспадарчага зьвязу[2].

У часе Другой сусьветнай вайны жыў на Віленшчыне[2]. Летам 1944 году арыштаваны НКУС[2]. Далейшы лёс невядомы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads