Міхась Даніленка
беларускі літаратар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхась (Міхаіл Пятровіч) Даніленка (28 кастрычніка 1922, в. Ястрабка, Лоеўскі раён — 22 лютага 2019) — беларускі пісьменьнік.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Рэчыцкую пэдагагічную вучэльню ў 1941 годзе. Дакумэнт аб заканчэньні вучылішча не пасьпеў атрымаць — пачалася вайна. Мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Вучыўся ў запасным палку ў Казахстане, быў зьнішчальнікам танкаў[2]. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце, у траўні 1942 году, недалёка ад станцыі Мікалаеўка (Украіна), быў кантужаны і трапіў у палон. У сакавіку 1944 году ўцёк зь лягеру ваеннапалонных, са жніўня 1945 году зноў у дзеючым войску.
Працаваў настаўнікам Казяроскай 7-гадовай школы Лоеўскага раёну. Скончыў завочна Гомельскі пэдагагічны інстытут (1952). У 1952—1982 — супрацоўнік газэты «Гомельская праўда». З 1983 году жыў у в. Пустая Града Лоеўскага раёну. Сябар Саюзу пісьменьнікаў СССР (з 1950).
Remove ads
Творчасьць
Дэбютаваў апавяданьнем у 1940 годзе. Аўтар зборнікаў аповесьцей і апавяданьняў «Мая песьня» (1952), «Майская навальніца» (1959), «Навасельле» (апавяданьні і нарысы, 1964), «Наш дом» (1971), «Запаветны акіян» (1972), «Маці Мар’я» (1976), «Журлівіца» (1980), «Родная зямля» (1982); кніг прозы для дзяцей «Вернасьць слову» (1956), «Зачараваны гарлачык» (1961), «На вуліцы Сонечнай» (1963), «Ключы бабулі Зімы» (1986).
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і мэдалямі. Адзначаны дзьвюма граматамі ВС БССР,
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads