Гомельская праўда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Гомельская праўда» — дзяржаўная расейскамоўная газэта Гомельскай вобласьці, заснаваная ў сакавіку 1917 году. На 2016 г. выходзіла тройчы на тыдзень па аўторках, чацьверах і суботах. Падпісны індэкс на «Белпошце» 63917[3]. На 2016 г. рэдакцыя налічвала 30 супрацоўнікаў[4], зь іх 22 журналісты[5]. На 2016 г. адзіная беларускамоўная рубрыка «Нашай долі адгалоскі», якую вяла Тамара Кручэнка[6], тычылася вандровак па Гомельская вобласьці[7].

Хуткія факты Тып, Заснавальнік ...
Remove ads

Мінуўшчына

Ад заснаваньня 22 сакавіка [ст. ст. 9 сакавіка] 1917 г.[8] да канца 1929 г. газэта выходзіла ў Гомелі па-расейску пад назовамі «Весткі Гомельскага Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў» (сакавік 1917 г. — люты 1918 г.), «Весткі рэвалюцыйнага камітэту г. Гомеля і павета» (студзень-сакавік 1919 г.), «Весткі Гомельскага Савета рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў» (сакавік —травень 1919 г.), «Шлях Саветаў» (з № 107, травень 1919 г. — травень 1920 г.), «Палеская праўда» (травень 1920 г. — лістапад 1938 г.). Прыпыняла выхад падчас нямецкай акупацыі Гомеля зь лютага 1918 г. па студзень 1919 году. У 1919 г. у газэце працаваў расейскі пісьменьнік Ільля Эрэнбург(be) (1891—1967)[1]. У 1927 г. у газэце працаваў беларускі паэт Паўлюк Трус (1904—1929), які выдаваў у ёй свае беларускамоўныя вершы[9].

З 1930 г. стала выходзіць на беларускай мове ў выніку вяртаньня Гомеля ў склад Беларускай ССР 4 сьнежня 1926 году (Узбуйненьне БССР). У 1930—1941 гг. у газэце працаваў пісьменьнік Раман Сабаленка(be) (1907—1975)[9]. З 15 лістапада 1938 г. атрымала сучасны назоў[10]. У 1938—1940 гг. пры газэце дзейнічала літаратурнае аб’яднаньне, куды ўваходзілі пісьменьнікі Леанід Гаўрылаў (1918—1941), Зьмітрок Кавалёў, Кастусь Кірэенка (1918—1988), Паўлюк Прануза(ru) (1918—2007) і будучы народны паэт Беларусі Іван Шамякін (1921—2004)[11].

У выніку нямецкай акупацыі Гомеля з 19 жніўня 1941 г. па 26 ліпеня 1943 г. падчас Нямецка-савецкай вайны паўторна прыпыніла выхад. 1 траўня — 20 лістапада 1943 г. выдавалася падпольна рэдактарам Мікалаем Пахомавым (1919—1988, нар. у в. Валошчына, цяпер Гарадоцкі раён, Беларусь) у якасьці органа гомельскага абласнога камітэту Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі[12]. У 1972—1975 гг. у газэце працаваў паэт Уладзімер Дзюба (нар. 1946)[9]. Пасьля забароны дзейнасьці КПСС 25 жніўня 1991 г. газэта стала выдавацца Саветам народных дэпутатаў Гомельскай вобласьці з 28 кастрычніка 1991 году[13]. На 1997 г., 68-ы год запар, газэта працягвала выдавацца на беларускай мове[14]. У траўні 2010 г. Гомельскі гарадзкі выканаўчы камітэт назваў у гонар газэты бульвар[15].

Рэдактары

  • Мікалай Білецкі(be) (сапр. Павал Язерскі; студзень — 29 сакавіка 1919 г.)
  • Мікалай Пахомаў (1943 г., 1948—1951)
  • Уладзімер Лазько (1986—1989)
  • Сяргей Бяспалы (60-ы; з 2001 г.)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads