Міхаіл Капітанакі

беларускі і расейскі вэтэрынар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаі́л Васі́левіч Капітана́кі (па-расейску: Михаил Васильевич Капитанаки; 1904, Кацярынадар Кубанскай вобласьці Расеі ?) — беларускі навуковец-вэтэрынар. Кандыдат вэтэрынарных навук[2].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Краснадары. Паходзіў зь сям’і працоўных[3].

Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам лябараторыі Віцебскай вэтэрынарнай станцыі. Жыў у Віцебску па адрасе: вул. 11-я Сьвярдлова, д. 19[3].

Арыштаваны 17 траўня 1937 року, 29 кастрычніка асуджаны «за дзейнасьць у складзе контрарэвалюцыйнай арганізацыі» паводле артыкулаў 69, 70, 76 Крымінальнага кодэксу на 10 гадоў папраўча-працоўных лягероў(d). На пакараньне сасланы ў Унжынскі лягер НКУС(d) Горкаўскай чыгункі(d)[3]. Вызвалены 7 верасьня 1945[4]. Працаваў на Краснадарскай навукова-дасьледчай вэтэрынарнай станцыі (цяпер Краснадарскі навукова-дасьледчы вэтэрынарны інстытут)[2]. Далейшы лёс невядомы.

20 красавіка 1956 рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР[3].

Remove ads

Бібліяграфія

  • Мэнінгітападобныя захворваньні коняй і барацьба зь імі (1934)
  • Кароста сельскагаспадарчых жывёл і барацьба зь ёй (1935)
  • Сібірская язва ў сельскагаспадарчай жывёлы (1936)[5]
  • Профилактика важнейших заболеваний утят : Из опыта работы птицеводов Канев. района Краснодарского края по массовому выращиванию утят (1958)[6]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads