Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны

вну ў Віцебску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны
Remove ads

Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны (ВДАВМ) — вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі заснаваная ў лістападзе 1924 году. На 2012 год налічвала 28 катэдраў і ўлучала аграрны каледж (вёска Лужасна, Віцебскі раён), навукова-дасьледніцкі інстытут і лябараторыю інфармацыйных тэхналёгіяў. Таксама меліся філіялы ў Пінску (Берасьцейская вобласьць) і Рэчыцы (Гомельская вобласьць). Факультэты: біятэхналягічны, вэтэрынарнай мэдыцыны, даакадэмічнай падрыхтоўкі, завочнага навучаньня, павышэньня кваліфікацыі. Галоўны корпус месьціцца па вул. Даватара, д. 7.

Хуткія факты Дэвіз па-беларуску, Заснаваны ...
Remove ads

Мінуўшчына

У лістападзе 1924 г. заснавалі Віцебскі вэтэрынарны інстытут на аснове мясцовых вышэйшага сельскагаспадарчага тэхнікуму (засн. 1921 г.), губэрнскага вэтэрынарнага-заалягічнага музэю (1918 г.) і вэтэрынарна-бактэрыялягічнай лябараторыі (1913 г.)[1].

У 2009 годзе 37% выпушчаных акадэміяй вэтэрынараў і заатэхнікаў засталіся працаваць на ранейшым месцы пасьля адпрацоўкі 2 гадоў па разьмеркаваньні. У 2011 годзе — засталіся 45% выпушчаных акадэміяй вэтэрынараў і заатэхнікаў. Тры месячныя заробкі вэтэрынарнага лекара складалі цану адной каровы. За 2011 год у акадэміі распрацавалі 86 вэтэрынарных прэпаратаў, як аналягаў, гэтак і ўласнай распрацоўкі. Выпусьцілі каля 150 падручнікаў, даведнікаў і навуковых манаграфіяў. Выканалі навуковых працаў на 4 млрд рублёў ($714 тыс.), што складала звыш паловы адпаведных выдаткаў у сельскагаспадарчых ВНУ Беларусі. Зь верасьня 2011 г. акадэмія перайшла да 3-узроўневага практычнага навучаньня на вытворчасьці ў 6-8 месяцаў. 1-ы ўзровень — пасьля 1-га курса студэнты атрымлівалі вырабы жывёлагадоўлі і нарыхтоўвалі кармы ў навучальнай гаспадарцы і 40 філіялах гаспадарак па дамове. 2-і ўзровень — практыка на буйных сельскагаспадарчых прадпрыемствах з новым абсталяваньнем. 3-і ўзровень — пераддыплёмная праца на прадпрыемстве наступнага разьмеркаваньня[2].

На лістапад 2011 г. Акадэмія амаль цалкам забясьпечвала студэнтаў інтэрнатамі. У студэнцкім гарадку працавала страўня на 240 месцаў і кавярня. За 2007—2011 гг. у ходзе абароны дысэртацыяў дасьледнікі атрымалі 44 патэнты на вынаходніцтвы і карысныя мадэлі. Цягам існаваньня ВНУ распрацоўнікі стварылі навукова-тэхнічную дакумэнтацыю на 391 вэтэрынарны прэпарат і ўкаранілі 153 распрацоўкі. На лістапад 2011 г. ВНУ скончылі 28 809 адмыслоўцаў, у тым ліку 8532 (30%) завочна. Сярод выпускнікоў 16 255 (56%) былі вэтэрынарнымі лекарамі і 5022 (17%) зааінжынэрамі, у тым ліку сярод апошніх было 2722 завочнікі (54%)[3].

На 2012 г. звыш 70% студэнтаў удзельнічалі ў навуковай працы. Налічвалася 16 навуковых школ. Каля 56% выкладнікаў мелі навуковыя ступені і званьні. Звыш 65% заняткаў складала практыка. Падрыхтоўка вялася па 10 кірунках. Вывучаліся 15 відаў жывёлаў, у тым ліку разводзілі авечак, коз, страўсаў і перапёлак[2].

Рэктары

  • Яўген Алонаў (8 лістапада 1924 — 1 сьнежня 1929)
  • Сяргей Вышалескі (сьнежань 1929 — 1930)
  • Уладзімер Лемеш (1944—1968)
  • Анатоль Магіленка (1995—1997)
  • Антон Ятусевіч (1998 — 20 сьнежня 2016)
  • Мікалай Гаўрычэнка (з 20 сьнежня 2016 г.)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads