Міша Анастасіевіч
сэрбскі палітык, гандляр і патрыёт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міша (Міхайла) Анастасіевіч (Капітан Міша) (па-сэрбску: Миша Анастасијевић; 24 лютага 1803, Порэч — 27 студзеня 1885, Бухарэст) — сэрбскі гандляр, дабрадзей, патрыёт адзін з найбагацейшых людзей Сэрбіі XIX стагодзьдзя, палітык.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў горадзе Парэчча. Яго бацька Анастас быў памешчыкам і дробным гандляром, а маці Ружа — хатняй гаспадыняй. Пасьля сьмерці бацькі пра яго клапацілася мачаха. Ад яе ён двойчы ўцякаў у Аўстрыю падчас першага сэрбскага паўстаньня і сэрбскай рэвалюцыі. У 11 гадоў быў настаўнікам у сваім родным горадзе, бо ўмеў чытаць і пісаць.
Зьяўляўся дзелавым партнэрам Мілаша Абрэнавіча. Ва ўзросьце 30-ці гадоў атрымаў званьне капітана. Неўзабаве яго кампанія атрымлівае кантроль над экспартам солі з Валахіі і Малдовы. На яго працуе 10000 чалавек, маецца флёт з 80 караблёў. Дапамагаў многім пісьменьнікам выдаваць свае кнігі. Заснаваў і фінансаваў школу ў сваім доме ў Валахіі, якую навучэнцы наведвалі бясплатна.
Фінансаваў будаўніцтва многіх будынкаў у Бялградзе. Дзякуючы сваім дзелавым навыкам атрымаў мянушку «Прынц Дунаю».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads