Мішэль Легран

францускі кампазытар From Wikipedia, the free encyclopedia

Мішэль Легран
Remove ads

Мішэль Легран (па-француску: Michel Legrand; 24 лютага 1932, Парыж — 26 студзеня 2019, Парыж) — францускі кампазытар, піяніст, аранжыроўшчык, дырыгент, сьпявак.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Парыскую кансэрваторыю ў 1950 годзе (кляс Надзі Буланжэ). Працаваў акампаніятарам эстрадных сьпевакоў. Пачынаючы з альбому «I Love Paris» у 1954 годзе, Мішэль Легран запісаў больш чым сотню альбомаў з джазавай, папулярнай і клясычнай музыкай ды напісаў музыку да звыш 200 фільмаў.

Неаднаразова наведваў Беларусь, у тым ліку як старшыня журы міжнароднага фэстывалю «Славянскі Базар у Віцебску».

Remove ads

Творчасьць

Напісаў шэраг балетаў для трупы «Балет Парыжа», у тым ліку «Праклятыя красуні» (1955), «Валянціна» (1956). Пранікнёны лірызм уласьцівы яго музыцы да фільмаў «Шэрбурскія парасоны» (1963), «Дзяўчаты з Рашфору» (1967). Яго музыка вылучае таксама кінафільмы «НЕзвычайная Амэрыка», «Жанчына ёсьць жанчына», «Сем сьмяротных грахоў», «Ева», «Лета 42-га».

Прэміі і ўзнагароды

За найлепшую музыку да фільмаў ён тройчы атрымліваў прэмію «Оскар». У яго калекцыі ўзнагарод былі пяць прэміяў «Грэмі» і адзін «Залаты глёбус».

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads