Наваградзкі замак (баляда)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Наваградзкі замак» — баляда Яна Чачота, напісаная ў 18181819 гадох.

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...

Апісаньне

Thumb
Руіны Наваградзкага замка, карціна XIX ст., Напалеон Орда

У аснову сваёй баляды Ян Чачот паклаў як рэальныя гістарычныя падзеі, зьвязаныя з вайной са швэдамі за часам Яна Казімера, так і народныя паданьні і вусныя расказы старых людзей пра злачынствы швэдаў на Беларусі[1].

Сюжэт

Баляда апавядае пра здраду літоўскага князя, які, закахаўшыся ў швэдзкую дзяўчыну, дазволіў выманіць сябе са сховаў і аддаць Наваградзкі замак на захоп і разбурэньне швэдзкаму войску.

Вызначэньне жанру

Дасьледнікі творчасьці Яна Чачота Станіслаў Станкевіч і Ўладзімер Мархель пагаджаюцца на тым, што дадзены вершаваны твор нельга аднесьці да жанру баляды праз адсутнасьць элемэнту цудоўнасьці і фантастычнае таямніцы[2][3]. У сваім творы паэт імкнуўся адшукаць гістарычную праўду, што сьведчыла пра рацыяналістычны падыход да легендарнага матэрыялу.

Remove ads

Тэмы

Thumb
Замкавая гара, вежы і царква ў 1-й палове XIX ст.
Thumb
Сучасны выгляд рэшткаў замка

На думку Кастуся Цьвіркі, у балядзе адбіліся тагачасныя спрэчкі прыхільнікаў клясыцызму на чале зь Янам Снадэцкім і рамантыкаў, якія яшчэ толькі выходзілі на сцэну. Ян Чачот хацеў прымірыць рацыяналістычнасьць клясыцыстаў і пачуцьцёвасьць рамантыкаў[1]. Пра гэта яскрава сьведчаць першыя радкі паэтычнага твора:

Ёсьць людзі, якія нічога убачыць
У сьвеце ня ўмеюць душою.
Што воку адчыніцца, так і тлумачаць
Усё, нават «дзіва» любое.
А іншыя толькі душы сваёй зрокам
На сьвет і глядзяць мігатлівы.
Там бачаць, дзе пуста, дзе ўсё-ўсё пад змрокам,
І ўсюды ім мрояцца дзівы.

 Наваградзкі замак, 1—8

У гэтым выявілася агульная асаблівасьць балядаў Яна Чачота, якая заключалася ў спалучэньні двух пачаткаў — асьветніцка-рацыяналістычнага і рамантычнага[4]

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads