Навукова-практычны цэнтар матэрыялазнаўства

установа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Навукова-практычны цэнтар матэрыялазнаўства»вытворчае аб’яднаньне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаванае ў лістападзе 1963 году ў якасьці Інстытуту фізыкі цьвёрдага цела і паўправаднікоў.

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

На 2024 год уваходзіў у склад Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук НАНБ. Распрацоўваў прыборы для выкарыстаньня ў радыёэлектроніцы, прыборабудаваньні, электратэхнічнай прамысловасьці, мэталаапрацоўцы, мэдыцыне, жыльлёва-камунальнай гаспадарцы і аўтатранспарце. У асьпірантуру і дактарантуру набіралі на спэцыяльнасьць «фізыка кандэнсаванага стану»[2]. Вырабляў станцыі абезжалезваньня, прылады кіраваньня іласкробамі і іншым абсталяваньнем водаачысткі, аўтаматычныя прылады водаачысткі і каналізацыйных помпавых станцыяў (пескалоўкі і ілапомпы)[3].

Remove ads

Будова

На 2024 год «Навукова-практычны цэнтар матэрыялазнаўства» ўлучаў:

Remove ads

Мінуўшчына

5 лістапада 1963 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 523 аб заснаваньні Інстытуту фізыкі цьвёрдага цела і паўправаднікоў (ІФЦЦП) Акадэміі навук БССР на аснове Аддзелу фізыкі і хіміі цьвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР, які існаваў з 1958 году. У 1963 годзе выдалі 2-і выпуск зборніка навуковых працаў «Фэрыты». У 1969 годзе выйшаў зборнік «Хімічная сувязь у крышталях». У 1970-м выпусьцілі зборнік «Радыяцыйная фізыка немэталічных крышталёў». У 1971-м — «Крышталізацыя і фазавыя пераўтварэньні». У 1973-м — «Кінэтыка і мэханізм крышталізацыі». У Інстытуце працавалі акадэмік Мікалай Сірата і сябар-карэспандэнт Яўген Лабанаў[5].

У 1975 годзе стварылі Віцебскае аддзяленьне ІФЦЦП, якое ў 1993 годзе пераўтварылі ў Інстытут тэхнічнай акустыкі. На 1998 год у ІФЦЦП працавалі акадэмікі Мікалай Аляхновіч і Барыс Бойка, а таксама сябар-карэспандэнт Фёдар Коршунаў. Дзейнічала 15 навуковых падразьдзяленьняў, асьпірантура і рада абароны кандыдацкіх і доктарскіх дысэртацыяў. Асноўнымі кірункамі навуковых дасьледаваньняў былі: фізыка цьвёрдага цела, стварэньне і вывучэньне ўласьцівасьцяў паўправадніковых, магнітных, сэгнетаэлектрычных, звышцьвёрдых і звышправодных матэрыялаў. Дасьледавалі: дынаміку крыштальных кратаў і фазавыя пераходы магнітных, сэгнетаэлектрычных і звышправодных матэрыялах; гальванамагнетычныя і магнітааптычныя ўласьцівасьці мэталаў і паўправаднікоў пры нізкіх тэмпэратурах; уласьцівасьці магнітарэзыстыўных матэрыялаў на аснове складаных аксыдаў і мэтастабільных магнітных і сэгнетаэлектрычных фазаў; утварэньне радыяцыйных дэфэктаў у цьвёрдых целах; заканамернасьці адбіцьця лазэрных промняў ад узмацняльных і нелінейных асяродзьдзяў. Распрацавалі: тэорыя нестацыянарных кагерэнтных зьяваў у цьвёрдацелых матрыцах; спосабы стварэньня высокатэмпэратурных звышправаднікоў у выглядзе монакрышталёў, плёнак і валакністых структураў, якасных нелінейнааптычных крышталёў, паўправадніковых і прасторава-мадуляваных магнітных плёнак; спосабы выкарыстаньня іянізавальнага выпраменьваньня ў вытворчасьці паўправадніковых прыладаў; сынтэз крышталёў алмазу, кубічнага нітрыду бору і на іх аснове кампазыцыйных звышцьвёрдых матэрыялаў для стварэньня рэжучых і шліфавальных прыладаў. Укаранілі ў вытворчасьць атрыманьне фэрытавых матэрыялаў для вырабу радыётэхнікі і тэлевізараў. Стварылі электронныя чуйнікі, п’езаэлектрычныя матэрыялы і вырабы на іх аснове для акустычнай электронікі[5].

29 ліпеня 2005 году Бюро Прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўхваліла пастанову № 405 аб перайменаваньні ІФЦЦП ў Аб’яднаны ІФЦЦП пад № 100029036 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў згодна з рашэньне Менскага гарвыканкаму. 1 лістапада 2007 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 554 «Аб некаторых пытаньнях удасканаленьня арганізацыйнай будовы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», згодна з пунктам 1.1 якога Аб’яднаны ІФЦЦП пераўтварылі ў вытворчае аб’яднаньне «Навукова-практычны цэнтар матэрыялазнаўства» («НПЦ матэрыялазнаўства»). Паводле Дадатку 1 да Ўказу № 554, у склад «НПЦ матэрыялазнаўства» ўлучылі 6 інстытутаў Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук НАНБ — Інстытут мэханікі мэталапалімэрных сыстэмаў (Гомель), Інстытут дастасоўнай фізыкі, Інстытут тэхналёгіі мэталаў (Магілёў), Інстытут тэхнічнай акустыкі (Віцебск), Інстытут хіміі новых матэрыялаў і Фізыка-тэхнічны інстытут. Таксама ў яго склад увайшло 5 прадпрыемстваў, сярод іх 4 вытворчых — «Дыятэх», «Тэхнамаг», «Фэрыт» і «Элкерм», а таксама Спэцыльнае канструктарска-тэхналягічнае бюро «Мэталапалімэр». Згодна з пунктам 2.5 Указу кіраўнік «НПЦ матэрыялазнаўства» ўвайшоў у склад калегіі Міністэрства прамысловасьці Беларусі[6].

Кіраўнікі

  • Мікалай Сірата (1963—1974)
  • Барыс Бойка (1975—1993)
  • Мікалай Аляхновіч (1993—2004)
  • Валеры Федасюк (ад 2004 году)
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads