Надзея Шнаркевіч

беларуская грамадзка-культурніцкая дзяячка From Wikipedia, the free encyclopedia

Надзея Шнаркевіч
Remove ads

Надзéя Шнаркéвіч (да замужжа Калядзянка; 30 верасьня (12 кастрычніка) 1897, Берасьце, Берасьцейскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — 21 траўня 1974, Вільня, Летува) — беларуская грамадзкая і культурная дзяячка, пэдагогіца, краязнаўца. Жонка Язэпа Шнаркевіча[1].

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Род дзейнасьці ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1914 годзе скончыла Пружанскую жаночую гімназію, у 1919 годзе пэдагагічныя курсы. 3 1914 году настаўніца ў Пружанскім павеце, з 1915 году праз Першую сусьветную вайну ў бежанстве ў расейскай Сызрані.

У 1919 годзе вярнулася на радзіму. З 1925 году ў Вільні, загадніца дзіцячага прытулку-інтэрнату пры Віленскай беларускай гімназіі, супрацоўніца сакратарыяту Таварыства беларускай школы. У пачатку 1930-х гадоў актывістка Беларускай жаночай арганізацыі імя Цёткі, супрацоўніца часопісу «Жаноцкая справа»[2].

Апошнія 25 гадоў жыцьця была спаралізаваная[3], але займалася беларускай грамадзкай і культурна-асьветнай працай: апрацавала ўспаміны мужа па гісторыі Нясьвіскай і Клецкай беларускіх гімназіяў (апублікаваныя ў 1994 г.), падрыхтавала фотаальбомы па гісторыі школьніцтва і беларускіх гімназіяў у Заходняй Беларусі, пра творчасьць Міхася Забэйды-Суміцкага. Рабіла для Гудзевіцкага краязнаўчага музэя этнаграфічныя экспанаты і рэчы сялянскага побыту, зьбірала музычны фальклёр[4].

Памерла ў 1974 годзе ў Вільні[5]. Пахаваная на Сьвята-Эўфрасіньнеўскіх ці Ліпаўскіх могілках.

Remove ads

Публікацыі

  • Успаміны з працы ў Таварыстве Беларускае Школы ў Вільні (1924—1930 гады). Рунь, 1997, №4, 1997, №6

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads