Нант (гандбольны клюб)

францускі гандбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Нант (гандбольны клюб)
Remove ads

«Нант» (па-француску: Handball Club de Nantes) — францускі гандбольны клюб з аднайменнага гораду. Выступае ў Першым дывізыёне. Свае хатнія матчы ладзіць на Аш-Арэне.

Хуткія факты Поўная назва, Кароткая назва ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб быў заснаваны ў 1959 годзе.

Да 2008 году каманда спаборнічала ў найніжэйшых лігах чэмпіянату Францыі. У 2011 годзе «Нант» заняў паводле вынікаў сэзону пяты радок, што дазволіла клюбу выступіць у Кубку ЭГФ. У наступным сэзоне дружына дакрочыла да паўфіналу Кубка Францыі і Кубка французскай лігі. У 2016 году «Нант» упершыню здабыў бронзавыя мэдалі чэмпіянату, пасьля чаго рушыў час удалых вынікаў. «Нант» штогод, акрамя сэзону 2018—2019 гадоў, уздымаўся на п’едыстаў айчыннага першынства, некалькі разоў фінішаваўшы на другім радку, аднак чэмпіёнам ня быў. Аднак, нанцкі клюб некалькі разоў здабываў кубак краіны.

У сэзоне 2017—2018 гадоў «Нант» няблага выступіў на групавым этапе Лігі чэмпіёнаў, перамогшы на хатняй пляцоўцы «Вардар», «Барсэлёну», «Пік» ды іншыя клюбе. У сябе на арэне францускі клюб перамог усіх, згуляўшы ўнічыю толькі з «Райн-Нэкар Лёвэнам». У 1/8 фіналу клюб перагуляў БГК імя Мяшкова бы быў мацнейшы за дацкі «Ск’ерн». У фінале чатырох «Нант» перамог свайго галоўнага канкурэнта ў хатнім чэмпіёнаце ПСЖ, але ў вырашальным матчы саступіў «Манпэлье». Паводле вынікаў розыгрышу гандбаліст клюбу Рамэн Лягард быў абраны найлепшым маладым гульцом турніру.

Remove ads

Дасягненьні

Нацыянальныя

  • Кубак Францыі:
    • 1: 2017, 2023, 2024

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads