Нарва (рака Эстоніі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нарва (рака Эстоніі)
Remove ads

На́рва (Нарова, па-эстонску: Narva jõgi) — рака на мяжы Эстоніі і Ленінградзкай вобласьці Расеі. Самая буйная рака Эстоніі. Бярэ свой пачатак у Чудзка-Пскоўскім возеры і злучае яго зь Фінскім залівам. Другая паводле велічыні рака, якая упадае ў Фінскі заліў. Паводле ракі названыя Нарвенская культура ды горад Нарва.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Этымалёгія

Паходжаньне назвы невядомае, але згодна з найбольш распаўсюджанай думкай назва паходзіць ад вэпскага слова, якое абазначае вадаспад ці плынь.

Геаграфія

Бярэ свой пачатак у Чудзка-Пскоўскім возеры каля вёсак Васкнарва (Эстонія) ды Скам’я (Расея). Уніз па цячэньні ёсьць ячшэ некалькі меншых вёсак, але да гораду Нарвы берагі рэчкі пераважна лясістыя ды забалочаныя. На рацэ пабудаваныя дамбы ў гарадох Нарва ды Івангорад і створанае Нарвенскае водасховішча даўжынёй 38 км. Нарва ўпадае ў Нарвенскую затоку каля гораду Нарва-Йыэсуу.

Самым буйным прытокам Нарвы зьяўляецца рака Плюса, якая далучаецца да Нарвы ў раёне Нарвенскага водасховішча.

Нарвенскі вадаспад

Паміж Нарвай ды Івангорадам рака Нарва цячэ праз Балтыйска-Ладаскі ўступ і ўтварае Нарвенскі вадаспад, які некалі быў адным з самых буйных у Эўропе[1].

Remove ads

Крынцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads