Аляксандар Рыбак
нарвэска-беларускі сьпявак, кампазытар, музыка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар І́гаравіч Рыба́к (нарв. Alexander Rybak; 1986, Менск, цяпер Беларусь) — нарвэскі скрыпач, сьпявак, кампазытар і актор беларускага паходжаньня, пераможца конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2009» у Маскве.
Remove ads
Дзяцінства
Сын скрыпача Ігара Аляксандравіча (нарадзіўся ў 1954) і піяністкі Натальлі Валянцінаўны (нарадзілася ў 1959) Рыбакоў.
З раньніх гадоў выхоўваўся на фальклёры і клясычнай музыцы, зь дзяцінства ён успамінае «Купалінку» і інш. беларускія народныя песьні. Бацька і першы настаўнік Аляксандра — Ігар Рыбак — працаваў у музычным ансамблі ў Віцебску; надаваў сыну час, каб пазаймацца зь ім музыкай. Схільнасьць да мастацтва ў Аляксандра выявілася рана — па ўспамінах яго бацькі, калі сыну было 3 гады, аднойчы падчас прагулкі ў лесе ён засьпяваў песьню ўласнага складаньня. Зь пяці гадоў пачаў гуляць на скрыпцы і фартэпіяна, складаць песьні і сьпяваць.
У 6 гадоў Аляксандар разам з бацькамі пераехаў у Нарвэґію, куды яго бацькі запрасілі працаваць; затым на паўгода вярнуўся ў Менск, вучыцца пачаў у школе пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У Нарвэґіі сям’я пасялілася ў прыгарадзе Осла — г. Нэсодэн (фюльку Акерсхус). Аляксандар скончыў кансэрваторыю ў Осьлё.
Remove ads
Творчасьць
У 2004 быў узнагароджаны прызам Андэрса Ярэса ў вобласьці культуры. Дайшоў да паўфіналу ў нарвэскім варыянце «Фабрыкі зорак» — шоў «Ідал». У 2006 выйграў конкурс «Вялікі шанец» тэлекампаніі NRK з уласнай песьняй «Foolin'». Супрацоўнічаў са шматлікімі акторамі, у тым ліку лідэрам гурту a-ha Мортэнам Харкетам і Арвэ Тэлефсэнам, выступаў з адным з самых вядомых у сьвеце скрыпачоў Пінхасам Цукерманам. У 2007 годзе граў ролю скрыпача ў пастаноўцы нарвэскага тэатру Oslo Nye Teater мюзыклу «Скрыпач на даху», за што атрымаў Heddaprisen. З гэтым мюзыклам гастраляваў у Эўропе, Амэрыцы, Кітаі. Здымаўся ў ролі Леві ў фільме «Ёган» рэжысэра Грэтэ Салямонсэна.
Працуе канцэртмайстрам у найбуйнейшым у Нарвэґіі сымфанічным моладзевым аркестры «Унг Сымфоні» (Ung Symfoni), у плянах — здымкі ў тэлестужцы. Сваімі кумірамі ў музыцы сьпявак называе Моцарта, The Beatles і Стынга.[3]
У 2009 годзе выйграў са сваёй песьняй у стылі фольк «Fairytale» нарвэскі нацыянальны адбор (Melodi Grand Prix 2009), атрымаў 700 тысячаў галасоў тэлегледачоў, і быў абраны прадстаўніком Нарвэґіі на «конкурсе Эўрабачаньне-2009», а затым стаў пераможцам гэтага конкурсу. Акампанаваў яму фолькавы танцавальны гурт Frikar. Рыбак набраў 387 балаў, усталяваўшы новы рэкорд. Папярэдні прыналежаў фінскаму гурту «Лордзі» — 292 бала — і быў усталяваны ў 2006 годзе. Яшчэ да конкурсу Аляксандар сказаў, што калі пераможа, то палова гэтай перамогі будзе прыналежаць Беларусі.
Па вяртаньні ў Нарвэґію сьпявак працягнуў працаваць над альбомам. 1 чэрвеня 2009 году выйшаў дэбютны альбом Аляксандра Рыбака «Fairytales» («Казкі»). Аляксандар хутка адправіцца на гастролі ў шматлікія краіны, у тым ліку і ў Беларусь.
Сувязі з Радзімай
Нягледзячы на тое, што Аляксандар пасьля пераезду ў Нарвэґію не бываў на радзіме, ён і яго бацькі захоўваюць сувязі зь Беларусьсю. Бабулі і дзядулі жывуць у Менску і Віцебску, а дзядзька Аляксандра па бацьку, журналіст, жыве ў Маскве. Кнігі на беларускай ці расейскай мовах Аляксандар цяпер чытае рэдка, але выконвае песьні свайго бацькі на вершы Максіма Багдановіча.[4] Лічыць, што родная культура паўплывала на фармаваньне яго музычных густаў[5].
29 траўня 2009 году А. Рыбак удзельнічаў у журы конкурсу «Новыя галасы Беларусі» ў Менску.[6] Яго запрасілі на 18 Міжнародны фэст мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»[7]. Пра сваё вандраваньне ў Беларусь Аляксандар сказаў, што лепш выступіць з канцэртам у маленькай краіне, дзе ўсе цябе любяць і чакаюць, чым у вялікай, дзе цябе ніхто ня ведае.[8]
У верасьні 2011 г. запісаў сваю беларускамоўную вэрсію сваёй песьні «Небасхіл Эўропы» (анг. Europe's Skies), зь якой у 2009 г. перамог на «Эўрабачаньні», для музычнай складанкі «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2»[9]. На сьнежань 2015 г. у амэрыканскай сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» яго старонка была 2-ай найбольш упадабанай у Беларусі з больш як 842 тыс. упадабаньняў[10].
Remove ads
Дыскаграфія
Альбомы
Сынглы
Папярэднік Марыя Гаўкас Сторэнг |
Нарвэгія на конкурсе песьні Эўрабачаньне 2009 |
Наступнік Дзідрык Солі-Танген |
Папярэднік Дзіма Білан |
Пераможца конкурсу песьні «Эўрабачаньне» 2009 |
Наступнік Лена Маер-Ляндрут |
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads