Конкурс песьні Эўрабачаньне-2009
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-2009» — 54-ы конкурс песьні «Эўрабачаньне», які адбыўся ў пэрыяд з 12 па 16 траўня 2009 году ў Маскве (Расея). Адбыліся зьмены ў працэдуры галасаваньня: разам з галасамі тэлегледачоў улічваліся галасы нацыянальнага журы.[2]
Remove ads
Месца правядзеньня
Пасьля перамогі Дзімы Білана зь песьняй «Believe» на конкурсе 2008 году ў Бялградзе (Сэрбія), Расея займела права на правядзеньне конкурсу. Уладзімер Пуцін, прэм’ер-міністар Расеі, абвясьціў, што конкурс будзе праходзіць у Маскве, а Першы канал заявіў аб тым, што конкурс будзе праведзены ў Алімпійскім.[3] Гэтая прапанова была ўхваленая Эўрапейскім вяшчальным зьвязам 13 верасьня 2008 году.[4] Генэральны дырэктар спорткомплекса, Уладзімер Чурылін, аспрэчыў чуткі аб хуткай рэканструкцыі будынка, сказаўшы, што гэта цалкам неабавязкова, Алімпійскі ўжо цяпер можа зьмясьціць да 25-ці тысяч чалавек.[5]
Remove ads
Фармат
У чэрвені 2008 году, у Атэнах (Грэцыя), прайшла нарада Вяшчальнага зьвязу, на якой высоўвалася прапанова пазбавіць «Вялікую Чацьвёрку» (Францыя, Нямеччына, Гішпанія і Вялікабрытанія) аўтаматычнага месца ў фінале конкурсу.[6] Тым ня менш, было пацьверджанае, што гэтыя краіны захоўваюць гэты прывілей у 2009 годзе.[7]
Галасаваньне
У адказ на бесьперапынныя скаргі вяшчальнікаў адносна палітызаванасьці галасаваньня, галасоў дыяспар і краін-суседзяў, Вяшчальны зьвяз правёў ацэнку галасаваньня з магчымасьцю яго зьмены ў 2009 годзе. Арганізатары конкурсу прапанавалі вяшчальнікам і адмысловым кантрольным групам прыняць удзел у апытаньні датычна зьмен у сыстэме галасаваньня.[8] Telewizja Polska прапаноўвае ўвесьці міжнароднае журы па аналёгіі з тым, што выкарыстоўвалася ў Конкурсе танца «Эўрабачаньне-2008», каб паменшыць уплыў добрасуседзкіх галасоў і наданьню большай увагі мастацкай каштоўнасьці песьні.[9] З тых часоў было пацьверджанае, што ў фінале конкурсу ў кожнай краіне будуць камбінавацца галасы тэлегледачоў і журы, хоць дакладная дзель галасоў журы ў канчатковай адзнацы дагэтуль невядомая. Мэтад адбору пераможцаў паўфіналаў застанецца тым жа: 9 канкурсантаў адбіраюць тэлегледачы, аднаго — журы. Усю інфармацыю аб журы паведамяць пасьля сустрэчы арганізатараў у сьнежні.[2][10] Нацыянальнае журы было з самога пачаткі конкурсу, але ў 1997 годзе пачалося паступовыя ўводзіны тэлегаласаваньня, з пераходам толькі на яго ў 2003.
Remove ads
Удзельнікі
Наступныя краіны заявілі аб тым, што яны ня будуць удзельнічаць у конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2009»:
Аўстрыя — ня будзе ўдзельнічаць у «Эўрабачаньні-2009», але будзе трансьляваць фінал на сваёй тэрыторыі.[11]
Грузія — ня будзе прымаць удзел у «Эўрабачаньні-2009» у знак пратэсту супраць палітыкі Расеі.[12]
Люксэмбург — RTL пацьвердзіў, што яны больш не зацікаўленыя ў прыняцьці ўдзелу ў конкурсе.[13]
Туніс — па патрабаваньні ўраду, Туніс ня будзе ўдзельнічаць у бліжэйшай будучыні.[14]
Вынікі
Першы паўфінал
Другі паўфінал
Фінал
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads