Натальля Падольская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Натальля Падольская
Remove ads

Ната́льля Падо́льская (нарадзілася 20 траўня 1982, Магілёў) — беларуская сьпявачка, што прадстаўляла Расею на конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2005» 21 траўня 2005 году ў Кіеве, дзе заняла 15-е месца.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

У 2008 годзе зьмяніла беларускае грамадзянства на расейскае[3].

Remove ads

Раньнія гады

Натальля разам са сваёй сястрой-блізьнёй Юліяй нарадзілася 20 траўня 1982 году ў Магілёве. Зь дзевяцігадовага ўзросту пачала навучацца сьпевам у калектыве Студыя «W» Магілёўскага ліцэя музыкі і харэаграфіі. Паралельна з тым займалася ў музычнай школе па клясе фартэпіяна. У складзе Студыі «W» выступала ў Бэльгіі, Нямеччыне і Польшчы, станавілася ляўрэатам конкурсаў «Зорная ростань» (Беларусь), «Магутны Божа» (Беларусь) і «Goldenfest» (Польшча).

З 1999 па 2004 год была студэнткай Беларускага інстытуту правазнаўства, які скончыла з чырвоным дыплёмам. Адначасова працягвала набываць сцэнічны досьвед і пашыраць свой рэпэртуар сольнай выканаўцы. Натальля рэгулярна прымала ўдзел у музычных імпрэзах на радыё і тэлебачаньні, і двойчы — у 2002 і 2003 гадах — яна станавілася фіналісткай беларускага нацыянальнага тэлефэстывалю «На скрыжаваньнях Эўропы».

У 2002 годзе, па прапанове прадусара, рэжысэра і аўтара песень Ігара Камінскага, паступіла на дзённае аддзяленьне вакалу Маскоўскага інстытуту сучаснага мастацтва і пераехала ў Маскву.

Вядомасьць прыйшла да Натальлі ў 2002 пасьля яе выступу на фэстывалі «Славянскі Базар» у Віцебску, дзе яна атрымала трэцюю прэмію. Увосень таго жа году ў Празе 16 сябраў міжнароднага журы фэстывалю ляўрэатаў нацыянальных конкурсаў FIDOF (міжнароднае задзіночаньне арганізатараў музычных фэстываляў) UNIVERSETALENT Prague 2002 вельмі высока адзначылі яе выступ: Натальля Падольская перамагла ў катэгорыях «Найлепшая песьня» і «Найлепшы выканаўца».

Remove ads

Сольная кар’ера

2003

На пачатку 2003 году Майкл Джэй і Раян Лобшэр адмыслова для Натальлі напісалі песьню «Unstoppable» і прапанавалі сьпявачке выступіць зь ёй на «Эўрабачаньні-2004» ад Вялікабрытаніі. Аднак Падольская настойвала на тым, што на конкурсе песьні «Эўрабачаньне» будзе прадстаўляць толькі сваю родную Беларусь.

2004

У 2004 годзе Натальля Падольская прайшла праслухоўваньні і стала ўдзельніцай расейскай «Фабрыкі зорак», дзе яе сустрэў Віктар Дробыш, вядомы прадусар і аўтар песень. Зь яго дапамогай Натальля запісала свой першы альбом «Поздно» («Позна»), які выйшаў у сьнежні 2004 году. Гэты дэбютны альбом быў вельмі пасьпяховым. На плытцы запісана 13 песень аўтарства расейскіх кампазытараў. Паказальным таксама зьяўляецца тое, што ў альбом увайшла беларуская народная песьня «Рэчанька».

2005

Адрынутая беларусамі Натальля вырашыла патрапіць на «Эўрабачаньне» як прадстаўніца Расеі. У лютым 2005 году на расейскім нацыянальным адборачным конкурсе расейскія тэлегледачы абралі пераможцай менавіта яе зь песьняй «Nobody Hurt No One».

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads