Натальля Трафімава
беларуская баскетбалістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Натальля Трафімава (нар. 16 чэрвеня 1979 году, Менск) — прафэсійная беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазыцыі лёгкага форварду. З пачатку 2017 году — трэнэр Нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы трэнэр Беларусі 2018 году.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Баскетболам пачала займацца ў 1993 годзе ў менскай СДЮШАР-10. Выступала за команды: РВАР (Менск, 1995-97), «Гарызонт» (Менск, 1997-99), «Лончнасьць» (Ольштын, Польшча, 1999—2003), «Стары Бровар АЗС» (Познань, Польшча, 2003-04), «Вісла» (Кракаў, Польшча, 2004—2008)[2], «Утэкс РОВ» (Рыбнік, Польшча, 2008-09), CCC (Палкавіцэ, Польшча 2009-11), «ЛКС Сымэнс АГД» (Лодзь, Польшча, 2011-12).
З 2015 году галоўны трэнэр клюбу «Гарызонт» (Менск). Працягвае выступаць за клюб[3].
Чэмпіёнка Беларусі (1997-99) і Польшчы (2006-07), срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі (1996) і Польшчы (2004-05).
Remove ads
Нацыянальная зборная
Была капітанам нацыянальнай зборнай. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пэкіне і Рыю-дэ-Жанэйру.
З пачатку 2017 году прызначана галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай. Пад кіраўніцтвам Натальлі Трафімавай зборная гуляла ня вельмі ўдала, прайграла шмат і афіцыйных, і таварыскіх матчаў. У жніўні 2017 году зьявілася інфармацыя, што Трафімава рыхтуецца стаць маці і можа пакінуць пасаду трэнэра[4].
Узнагароды
- Бронзавы мэдаль чэмпіянату Эўропы ў 2007
- 3 залатых мэдалі чэмпіянату Польшчы (2006, 2007, 2008)
- 3 срэбраныя мэдалі чэмпіянату Польшчы (2004, 2005, 2011)
- 4 месца на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне, 2008
- 4 месца на чэмпіянаце сьвету ў 2010 годзе
- 4 месца на чэмпіянаце Эўропы ў 2009 годзе
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads