Нача (прыток Лані)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
На́ча, Нач — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Лані (басэйн Дняпра). Цячэ ў Ляхавіцкім і Ганцавіцкім раёнах Берасьцейскай вобласьці і Клецкім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 42 км. Плошча вадазбору 360 км². Выдатак вады ў вусьці каля 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Асноўны прыток — рака Тучанка (левы). На рацэ гістарычнае мястэчка Сіняўка.
Пачынаецца на захадзе ад вёскі Канюхоў Ляхавіцкага раёну, вусьце за 2 км на ўсход ад вёскі Начы Ганцавіцкага раёну. Цячэ нізінай Прыпяцкага Палесься.
Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 0,5—1 км, месцамі да 2—3 км. Абалона пераважна двухбаковая (шырыня 0,3—0,6 км). Рэчышча на вялікім працягу зьвілістае, у верхняй плыні на працягу 20,8 км каналізаванае, яго шырыня 3—10 м[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads