Наўлінскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Наўлінскі раён
Remove ads

Наўлінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Наўля.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёну — 2030 км². Асноўныя рэкі — Наўля, Рэўна.

Гісторыя

5 ліпеня 1944 Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Наўлінскі раён. У 1963 раён быў скасаваны, у 1965 — адноўлены.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёну складае 28,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 16 тыс.

Усяго налічваецца 86 населеных пунктаў. Найбуйнейшыя зь іх – Наўля, Алтухова.

Агульная колькасьць насельніцтва раёну (з райцэнтрам):

Больш інфармацыі Лік жыхароў, тыс. ...

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 2 мескія і 11 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы:

  • Алтухоўскае мескае паселішча
  • Наўлінскае мескае паселішча

Сельскія паселішчы:

  • Алешынскае сельскае паселішча
  • Бякаўскае сельскае паселішча
  • Вздружанскае сельскае паселішча
  • Клюковенскае сельскае паселішча
  • Пралысоўскае сельскае паселішча
  • Рэвенскае сельскае паселішча
  • Сакалоўскае сельскае паселішча
  • Салтанаўскае сельскае паселішча
  • Сінезерскае сельскае паселішча
  • Чычкаўскае сельскае паселішча
  • Шчаглоўскае сельскае паселішча
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Наўлінскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads