На чужыне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«На Чужыне» — ілюстраваны літаратурна-грамадзянскі часопіс. Выдаваўся ў Рызе. Вядомы адзін нумар.
Remove ads
Гісторыя
Пры складаных умовах вайны Расеі з Польшчай на абшарах Беларусі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі працягваў мацаваць міждзяржаўныя стасункі з краінамі суседзямі.[1][2] Восеньню 1919 г. ў Рызе запрацавала поўнамоцнае прадстаўніцтва — Вайскова-дыпляматычная місія на чале з Кастусём Езавітавым.[3] 7-га верасьня 1919 г. ў Рызе на агульным сходзе была абрана Рада Беларускай Калёніі ў Латвіі зь дзевяці чальцоў, якія прызначылі Прэзыдыюм Рады Беларускай Калёніі ў Латвіі ў складзе: Я. Данілюк — старшыня Рады, А. Сьцяпура — намесьнік старшыні, П. Цьвяткоў — сэкрэтар. Адрас Рады Беларускай Калёніі ў Латвіі — места Рыга, Бульвар Тотлебена(lv) 7, кв, 3. (56°57′27.25″ пн. ш. 24°06′26.92″ у. д.).[4][5][6][7] У пач. 1920, зь ініцыятывы старшыні Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі Кастуся Езавітава, адчыняецца ў Рызе аддзел культурна-асьветніцкага таварыства Бацькаўшчына, створанага ў Менску 18 верасьня 1918 году. Адрас культурна-асьветніцкага таварыства Бацькаўшчына — места Рыга, вул. Крэпастная 3/5, кв. 14.[8] Таварыства друкавала на беларускай мове кнігі і часопіс «На Чужыне» — ілюстраваны літэратурна-грамадзянскі штомесячнік. Першы нумар 03 Сакавіка 1920 г.[9] Адрас рэдакцыі і канторы — места Рыга, Бульвар Тотлебена(lv) 7, кв, 5. (56°57′27.25″ пн. ш. 24°06′26.92″ у. д.). Друкарня Э. Левіна — Рыга, вул. Гасподская(lv) 26. (56°56′44.22″ пн. ш. 24°06′36.40″ у. д.).
Меркавалася працягваць выданьне часопіса. Рэдакцыя апавясьціла зьмест наступнага нумара. Але на загад міністра ўнутраных спраў Латвіі часопіс быў забаронены. Нагодай стала карта Беларусі, надрукаваная на вокладцы, якая ўключала й частку тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі.[10]
Remove ads
Зьмест «На чужыне» № 1
Тэксты
1. Артыкул Рэдакцыі. 2. Думкі Беларуса на чужыне — верш Янкі Купалы. 3. Покліч Бацькі — верш Ген. Булак-Балаховіча.4. Беларусы ў Латвіі. 5. Беларусы ў Эстіі. 6. Беларусы ў Фінляндыі. 7. Беларусы ў Летуве. 8. Беларусь паміж сваймі суседзямі — артыкул А. Смоліча. 9. Весткі з Бацькаўшчыны . 10. Беларуская Марсэльеза. 11. Беларускі друк. 12. Паштовая скрынка.
Малюнкі
1. Група чальцоў Рады Беларускай Калёніі ў Латвіі 2. Палкоўнік К. Езавітаў. 3. Падпалкоўнік Р. Шолкаў. 4. Генэрал-маёр Булак-Балаховіч. 5. Інжэнер К. Душэўскі са сваім Ад’ютантом Капітанам Кордам і Сэкрэтаром М. Ляховічам. 6. Беларуская танцоўшчыца Фэліцэта Данілюк. 7. П. А. Крэчэўскі. 8. Подпаручік Мацыеллі. 9. Язэп Варонка. 10. Доктар Антон Луцкевіч. 11. Сымон Рак-Міхайлоўскі. 12. Беларуск. Камандатура ў Горадні. 13 Тамаш Грыб. 14. Язэп Мамонька. 15. Беларусы і амэрыканцы ў Горадні.
Ноты
Беларускі Рэвалюцыйны Гімн.
Мапы
Remove ads
Зьмест «На чужыне» № 2
а) артыкулы: Беларусы ў Францыі, Беларусы ў Чэхіі, Беларусы ў Польшчы, Беларусы ва Украіне, Беларусы на Дану, Беларусы на Каўказе, Беларусы ў Нямеччыне і іншыя, б) малюнкі: партрэты нашых прадстаўнікоў пры ўрадах Эўропы і фатаграфіі груп беларускіх дзеячаў і нацыянальных устаноў на чужыне, в) мапы і ноты.
Галоўныя рэдактары
Казячы, Грыгор(Рыгор) — 1920.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads