Язэп Варонка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Язэп Якаўлевіч Варонка (псэўданімы: Юрий Вегов, В. Полесскій[Крыніца?]; 4 красавіка 1891, Кузьніца, Сакольскі павет, Расейская імпэрыя — 4 чэрвеня 1952, Чыкага, ЗША) — беларускі палітычны дзяяч. Старшыня ўраду й міністар унутраных і замежных справаў БНР. Псэўданім — Агасьфер.

Remove ads
Раньнія гады
Нарадзіўся 4 красавіка 1891 году ў вёсцы Кузьніца Сакольскага павету Гарадзенскай губэрні[1]. Быў вольным слухачом юрыдычнага факультэту Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Выключаны з-за нясплаты (1914). Удзельнічаў у другім «Усерасейскім студэнцкім зборніку» (1911). Быў супрацоўнікам пецярбурскай газэты «Воскресная вечерняя газета» (па-беларуску: «Нядзельная вечаровая газэта»), часопісаў «Зритель» (па-беларуску: «Глядач»), «Театральное обозрение» (па-беларуску: «Тэатральны агляд»), быў сакратаром рэдакцыі газэты «Столичные вести» (па-беларуску: «Сталічныя весьці») і сакратаром «Таварыства незалежных журналістаў»[2].
Remove ads
Палітычная дзейнасьць
У 1917 годзе стаў сябрам ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады. Прадстаўляў беларускія арганізацыі ў Асобай нарадзе для выпрацоўкі палажэньня аб выбарах ва Ўсерасейскі Ўстаноўчы сход[3][4]. У жніўні 1917 году прымаў удзел у Дзяржаўнай нарадзе ў Маскве.[5] Прадстаўляў беларускія інтарэсы ў Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе з 14(27) верасьня па 23 верасьня(6 кастрычніка) 1917, як прадстаўнік Цэнтральнай рады беларускіх арганізацыяў. Быў абраны ў склад Дэмакратычнай Рады, што была пераўтворана ў Часовую Раду Расейскай рэспублікі (Перадпарлямэнт) [6][7][8][9], затым быў камісарам юстыцыі й ўнутраных справаў Вялікай беларускай рады (1917), старшынём і міністрам замежных справаў Народнага сакратарыяту БНР (1918); адзін з ініцыятараў абвяшчэньня БНР. З выхадам з ураду ў красавіку 1918 году Івана Макрэева ўзначаліў таксама міністэрства ўнутраных справаў. З расколам БСГ увайшоў у склад Беларускае партыі сацыялістаў-фэдэралістаў. У траўні-ліпені 1918 старшыня Рады Пяцёх, міністар унутраных і замежных справаў. У кастрычніку 1918 увайшоў у склад Рады Народных міністраў БНР як міністар унутраных справаў. Быў рэдактарам часопісу «Варта», газэты «Беларускі народ».
З 1918 году жыў у Коўне. Стаў міністрам беларускіх справаў ва Ўрадзе Летувіскай Рэспублікі (1918—1920), зь вясны 1921 старшыня беларускага Чырвонага Крыжа, з восені 1922 старшыня Беларускай грамады ў Коўне. Адначасова рэдактар беларускага часопісу «Часопісь» (Коўна, 1919—1920) і рэдактар-выдавец расейскамоўнай штодзённай газэты «Вольная Литва» (па-беларуску: «Вольная Літва») (чэрвень 1921 — люты 1922, зь перапынкамі)[10] і яе дадатку — часопісу «Зеркало» (па-беларуску: «Люстэрка») (1921). Свае вершы ў расейскамоўных выданьнях падпісваў псэўданімам Юрий Вегов.
Аўтар брашураў «Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции. Историко-политический очерк» (па-беларуску: «Беларускае пытаньне да моманту Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі. Гістарычна-палітычны нарыс») (Коўна, 1919), «Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Кароткі агляд. 2 выд.» (Коўна, 1920), «Gudų klausimas» (па-беларуску: «Беларускае пытаньне»).
Remove ads
Позьнія гады
У 1923 зьехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Узначальваў Беларуска-амэрыканскую нацыянальную асацыяцыю, быў адным з кіраўнікоў Беларуска-амэрыканскай нацыянальнай рады, выдаваў газэту «Беларуская трыбуна»[11][12][13][14], вёў беларускія й расейскія праграмы на радыё.
Памёр 4 чэрвеня 1952 году ў Чыкага. Пахаваны ў прыгарадзе Чыкага Рывэр Гроўв на могілках «Элмвуд могільнік і Маўзалей» [a].[15]
- Палітычная дзейнасьць
- Першы склад Народнага Сакратарыята Беларусі, 17 чэрвеня 1918 году. Язэп Варонка трэці справа.
- Дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі, 1918 год. Зьлева направа, сядзяць: Алесь Бурбіс, Янка Серада, Язэп Варонка, Васіль Захарка; стаяць: Аркадзь Смоліч, Пётра Крачэўскі, Кастусь Езавітаў, Антон Аўсянік, Лявон Заяц
- Міністры пятага ўрада Літвы, 1919 год. У цэнтры сядзіць прэм’ер -міністар Эрнястас Галванаўскас. Міністар беларускіх спраў Літвы Язэп Варонка стаіць першы справа.
Папярэднік — |
Старшыня ўраду БНР 21 лютага 1918 — 22 ліпеня 1918 |
Наступнік Раман Скірмунт |
Папярэднік — |
Міністар замежных справаў БНР 21 лютага 1918 — 22 ліпеня 1918 |
Наступнік Антон Луцкевіч |
Папярэднік Іван Макрэеў |
Міністар унутраных справаў БНР красавік 1918—1918 |
Наступнік Кузьма Цярэшчанка |
Папярэднік — |
Міністар беларускіх справаў Летувы 1918—1920 |
Наступнік Дамінік Сямашка |
Бібліяграфія
|
|
Remove ads
Заўвагі
- Элмвуд могільнік і Маўзалей па-ангельску: Elmwood Cemetery and Mausoleum, 2905 Thatcher Avenue, River Grove. IL60171. USA
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads