Незалежная Дзяржава Харватыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Незалежная Дзяржава Харватыя
Remove ads

Незале́жная Дзяржа́ва Харва́тыя (па-харвацку: Nezavisna Država Hrvatska) — марыянэткавая дзяржава[1][2], абвешчаная ўсташамі 10 красавіка 1941 року пры вайсковай ды палітычнай дапамозе краінаў восі. 1941 року яе засялялі 6,64 млн чалавек, і займала яна плошчу ў 102,7 тыс. км²[3].

Хуткія факты
Thumb
Канцэнтрацыйныя ляґеры, што месьціліся на тэрыторыі Незалежнае Дзяржавы Харватыі
Remove ads

Гісторыя

У склад новае дзяржавы ўвайшла частка сучаснае Харватыі бязь Істрыі ды большае часткі Далмацыі, а таксама ўся сучасная Босьнія і Герцаґавіна, некаторыя раёны Славеніі й Срэм. Уся Істрыя й большая частка Далмацыі (зь местам Шыбэнік ды Спліт) паводле Рымскіх пагадненьняў былі ўлучаныя ў склад фашыстоўскае Італіі. НДХ межавала на захадзе й паўднёвым усходзе з Італіяю, на поўначы — зь Нямеччынаю й Вугоршчынаю, на ўсходзе з Сэрбіяй (Улада нацыянальнага ратаваньня) ды Чарнагорыяй, якая была італьянскім пратэктаратам.

Пасьля капітуляцыі Італіі нямецкая ўлада абвясьціла Рымскія пагадненьні несапраўднымі і далучыла Далматыю да Харватыі. Аднак Істрыя, а таксама далмацынскае места Задар, якое ў міжваенны пэрыяд было італьянскім анклявам, былі акупаваныя Нямеччынаю і не ўваходзілі ў НДХ.

У краіне разгарнуўся тэрор, накіраваны галоўным чынам супраць праваслаўных сэрбаў, а таксама габрэяў ды цыґанаў. У выніку масавых зьнішчэньняў (на тэрыторыі НДХ існавалі канцляґеры) падчас Другое сусьветнае вайны на тэрыторыі НДХ загінула, па розных адзнаках, ад 330 000 да 1,2 млн сэрбаў[4]. У кнізе Браніміра Станаевіча «Устаскі міністар сьмерці» мовіцца, што ў НДХ у 1941—1945 роках згібла 800 тысяч чалавек.

Спроба фізычнага зьнішчэньня сэрбаў вылілася ва ўзброены супраціў. У выніку ўрад Незалежнае Дзяржавы Харватыі фактычна ніколі не кантраляваў значную частку ўласнае тэрыторыі; ўвесь пэрыяд яго існаваньня ў краіне йшла грамадзянская вайна з партызанскімі фармаваньнямі камуністаў ды чэтнікаў з аднаго боку і фармаваньнямі НДХ і нямецка-італьянскімі войскамі — зь іншага.

Напрыканцы 1944 року пад кантролем НДХ ды нямецкіх войскаў месьціўся толькі шэраг буйных местаў, а таксама найбольш важныя аўтамабільныя дарогі й невялікія дзялянкі тэрыторыяў уздоўж іх[5].

Харвацкія войскі прымалі ўдзел у баявых дзеях на Ўсходнім фронце на баку нацысцкае Нямеччыны. У 1943 г. з палонных пад Сталінградам харватаў былі сфармаваныя прарадавыя часткі.

У ліпені-жніўні 1944 р. узьнікла змова Лоркавіча-Вокіча, у хадзе якой шэраг вышэйшых саноўнікаў распачалі спробу сфармаваць кааліцыйны ўрад на чале з Аўґустам Кошутычам, намесьнікам лідэра папулярнае да вайны Сялянскае партыі У. Мачака, якое б разарвала зьвяз зь Нямеччынаю і выйшла з вайны. Яшчэ да пачатку актыўных дзеяў з боку змоўнікаў усе яны былі арыштаваныя, а ў траўні 1945 р. частка іх была пакараная (Кошутыч цякаў).

6 траўня 1945 року, калі нямецкая армія амаль цалкам адступіла з Балканаў, харвацкі ўрад пакінуў Заґрэб. Тым жа месяцам Народна-вызваленчая армія Югаславіі пад кіраўніцтвам Ёсіпа Броза Ціта цалкам усталявала кантроль над тэрыторыяю НДХ.

Remove ads

Дзяржаўны лад

Thumb
Мапа акупацыйных зонаў у НДХ (1941—1943)

Фактычна дзяржаву ўсю яе гісторыю ўзначальваў «поґлаўнік» (правадыр) партыі ўсташоў Антэ Павэліч. Першыя два рокі існаваньня НДХ фармальным кіраўніком дзяржавы лічыўся кароль, якім у 1941 г. быў абвешчаны стрыечны брат італьянскага караля Віктора Эмануіла III Аймонэ, герцаґ Спалета, які прыняў імя Томіслаў II у гонар сярэднявечнага караля Харватыі. Манарх ані разу не пабываў у сваіх «валоданьнях». У кастрычніку 1943 року, пасьля пераходу каралеўскае сям’і Італіі на бок хаўрусьнікаў і капітуляцыі Італіі, ён адрокся ад пасады, пасьля чаго да канца існаваньня НДХ трон Харватыі заставаўся незанятым, а Павэліч афіцыйна прыняў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. У сувязі з гэтым была створаная пасада прэм’ер-міністра, якую да канца існаваньня дзяржавы займаў састарэлы юрыст Нікола Мандыч (да гэтага кіраўніком ураду лічыўся «поґлаўнік»).

Прадстаўнічым орґанам быў харвацкі дзяржаўны сабор (Hrvatski državni sabor). Вышэйшая судовая інстанцыя — вярхоўны суд (vrhovni sud), суд апэляцыйнае інстанцыі — банскі трыбунал (banski stol), суд першай інстанцыі — жупанскія трыбуналы (župske sudbene stolove), ніжэйшае зьвяно судовае сыстэмы — акруговы суд (kotarska suda).

НДХ была часткаю акупацыйнае сыстэмы, усталяванай у Югаславіі. Аднак яна мела рэальныя атрыбуты дзяржавы і некаторую самастойнасьць у правядзеньні ўнутранае палітыкі. Шырокія пласты харвацкага насельніцтва бачылі ў ім рэалізацыю нацыянальнае дзяржаўнасьці. На думку расейскага гісторыка Леаніда Гібіанскага, НДХ падтрымлівала большасьць харвацкага насельніцтва і частка басьнійскіх мусульман. Улада ўсташоў уяўляла сабой радыкальна-нацыяналістычны рэжым з моцнымі таталітарнымі рысамі. Усташы й іх ідэалёґія ў новай дзяржаве занялі абсалютна манапольнае становішча. Усе палітычныя партыі і грамадзкія рухі былі забароненыя. У якасьці замены была створана сыстэма афіцыйных грамадзкіх арґанізацыяў, у тым ліку моладзевых, жаночых і г. д., што альбо былі часткаю ўстаскага руху, альбо цалкам ім кантраляваліся. Толькі сябры руху маглі займаць важныя дзяржаўныя пасады[6].

Ужо ў першыя дні свайго існаваньня НДХ пачала ґенацыд сэрбаў, габрэяў ды цыґанаў.

Remove ads

Узброеныя сілы

Фармаваньне Харвацкага дамабранства (Харвацкіх сілаў самаабароны) распачалася ў красавіку 1941 року разам з стварэньнем дзяржавы. Харвацкая армія прымала ўдзел у асноўным у барацьбе зь югаслаўскімі партызанамі. Да траўня 1945 року агульная колькасьць харвацкае арміі дасягла 200 000 чалавек. З наступам сілаў НВАЮ ў траўні 1945 року большая частка харвацкае арміі адступіла да Аўстрыі, дзе паспрабавала капітуляваць хаўрусьнікам, аднак тыя адмовіліся прыняць іх у палон ды выдалі партызанам. Некалькі дзясяткаў тысяч харвацкіх калябарацыяністаў згіблі падчас Бляйбурскае разьні, значная частка колішніх сябраў харвацкіх узброеных фармаваньняў была рэпартаваная ў Югаславію, дзе адданая суду[7]. Асобныя часткі працягвалі супраціў да сярэдзіны траўня 1945.[8] З харвацкіх добраахвотнікаў было арґанізавана тры нямецкія дывізіі вэрмахту (369-я, 373-я, 392-я), 13-я горная дывізія СС «Ханджар», 369-ы пяхотны полк (Харвацкі леґіён), харвацкі паветраны й марскі леґіёны. Тры апошніх удзельнічалі ў вайне на ўсходнім фронце. Таксама нейкая колькасьць харватаў уваходзіла ў іншыя злучэньні нямецкіх ды італьянскіх узброеных сілаў[9].

Глядзіце таксама

  • Ясэнавац — «балканскі Бухэнвальд»
  • Сьпіс канцлягераў Незалежнай Дзяржава Харватыя

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads