Сараева
Сталіца Босьніі і Герцагавіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сара́ева (па-басьнійску: Sarajevo, Сараjево) — сталіца Босьніі і Герцагавіны, а таксама кожнай зь дзьвюх адміністрацыйных адзінак — Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сэрбскай. Сараева зьяўляецца таксама і сталіцай аднайменнага кантону. Насельніцтва Сараева паводле ацэнак 2002 году складала 297 399 чалавек. Паводле перапісу насельніцтва, праведзенага ў 1991 годзе (да пачатку баявых дзеяньняў) у горадзе жылі 429 672 чалавекі. Сараева месьціцца на рацэ Міляццы.
Remove ads
Горад быў заснаваны ў 1461 годзе, калі тэрыторыя сучаснай Босьніі і Герцагавіны ўваходзіла ў склад Асманскай імпэрыі. 28 чэрвеня 1914 году ў Сараеве быў ажыцьцёўлены замах на нашчадка аўстра-вугорскага стальца Франца Фэрдынанда. Гэтая падзея стала падставай для пачатку Першай сусьветнай вайны. У Каралеўстве Югаславіі Сараева быў сталіцай Дрынскай банавіны, а ў СФРЮ — сталіцай Сацыялістычнай Рэспублікі Босьніі і Герцагавіны. У 1984 годзе ў Сараеве праходзілі XIV зімовыя Алімпійскія гульні.
Remove ads
Гаспадарка
13 верасьня 2001 годзе ў горадзе адчынілі Сараеўскую біржу.
Асобы
- Эмір Кустурыца — рэжысэр, сцэнарыст і музыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads