Неміровічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Неміровічы, Няміравічы — літоўскі шляхецкі род гербу Ястрабец.
Прозьвішча
У 1406 годзе, паводле Хронікі літоўскай і жамойцкай, адзін з баяраў вялікага князя літоўскага Вітаўта — «Андрэй ліцьвін» — на перамовах, калі Вітаўт важыўся ўкласьці мір зь непрыяцелем, крыкнуў вялікаму князю: «Не міры, Вітаўце, не міры»[a], адмаўляючы вялікага князя ад некарыснага міру. Дзеля гэтага Вітаўт даў Андрэю прозьвішча «Няміра», ад якога ўтварылася прозьвішча Неміровічаў[1].
Remove ads
Гісторыя
Пачынальнік роду — Ян Няміра (? — па 1420), які ўпамінаецца ў 1398 годзе як канюшы вялікага князя Вітаўта, у 1412 годзе намесьнік полацкі. У час складаньня Гарадзельскай уніі 1413 году разам з братамі атрымаў герб Ястрабец ад кракаўскага біскупа Войцеха Ястрабца. Яго сыны Андрэй і Іван неаднаразова ўпамінаюцца ў складзе Рады Вялікага Княства Літоўскага ў 1431—1452 гадох[2].
Найбольш вядомыя з роду
- Мікалай (? — 1471), малодшы сын Няміры; маршалак гаспадарскі, намесьнік віцебскі з 1466 году, смаленскі з 1469 году
- Якуб (? — па 1489), унук Няміры; маршалак гаспадарскі ў 1483 годзе, намесьнік берасьцейскі з 1483 году
- Андрэй (? — 1541), сын Якуба, унук Андрэя; намесьнік мазырскі з 1509 году, чаркаскі з 1511 году, ваявода кіеўскі з 1514 году
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads