Нярынга
места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Няры́нга (па-летувіску: Neringa) — горад у заходняй Летуве. Горад разьмяшчаецца на Курскай пярэсьпе на беразе Балтыйскага мора. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Нярынскага гарадзкога раёну. Нярынга складаецца з чатырох рыбацкіх вёсак (Юадкрантэ, Прэілі, Первалкі і Ніды), якія ў нашы часы сталі турыстычнымі аб’ектамі. Вёскі былі аб’яднаныя ў адзін горад у 1961 годзе. Нярынга расьцягнулася ўздоўж марскога берага на 50 км. Паромнымі пераправамі Нярынга злучаецца з Клайпедай. Горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Малая Летува.
Remove ads
Гісторыя
Першыя згадкі аб паселішчы Ніда (Нідэн) зьявіліся ў хроніках Тэўтонскага ордэна ў 1429 годзе. Разам з Клайпедай практычна ўсю сваю гісторыю гэта тэрыторыя знаходзілася ў складзе Прусіі, але ў 1920 годзе, пасьля летувіскай правакацыі ў Клайпедзе была анэксаваная Летувой.
У 1939 годзе Курская пярэспа, разам з Клайпедай была перададзена Нямеччыне, але пасьля Другой сусьветнай вайны трапіла ў склад Летувіскай ССР. У 1961 годзе чатыры вёскі на летувіскай частцы Курскай пярэспы былі аб’яднаныя ў горад Нярынга.
У 2000 годзе Курская пярэспа была ўключана ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО як адзін з самых прыгожых куткоў Эўропы.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads