Новая Слабада (Гомельская вобласьць)
вёска ў Пірэвіцкім сельсавеце Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Но́вая Слабада́[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 13 чал. (2004). Знаходзіцца за 2 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 75 км ад Гомелю.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з кароткай прастакутнай шыротнай вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваная ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 7 двароў. 16 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгасу «Пірэвіцкі» (цэнтар — вёска Пірэвічы).
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1940 — 24 двары, 79 жыхароў; 1959 — 105 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 8 гаспадарак, 13 жыхароў[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads