Новая дарога
беларуская газэта ў Беластоку From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Но́вая даро́га» — штотыднёвая беларускамоўная газэта, якая выдавалася ў 1942—44 роках у акупаваным нацыстамі Беластоку.
Выдавец — беластоцкае Беларускае нацыянальнае згуртаваньне. Галоўны рэдактар — Хведар Ільяшэвіч. У рэдакцыі працавалі між іншага Юры Попка і Масей Сяднёў.
Газэта публікавала ваенныя зводкі, артыкулы на міжнародныя тэмы, агляды сацыяльна-эканамічнай сытуацыі на Беларусі, матэрыялы антысэміцкага, антыпольскага, антырасейскага і пранямецкага характару. На старонках газэты зьмешчаныя артыкулы пра гістарычных асобаў, падзеі мінулага, старажытныя каштоўнасьці, успаміны, зьвесткі па геаграфіі Беларусі, рэцэнзіі, асобныя творы беларускіх пісьменьнікаў[1][2]. Друкавалася хроніка культурнага жыцьця, дапаможны вучэбны матэрыял, сельскагаспадарчыя парады.
Выйшла больш за 100 нумароў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads