Масей Сяднёў
беларускі паэт і празаік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Масей Сяднёў (сапр.: Майсей Ларывонавіч Сяднёў; 19 жніўня (1 верасьня) 1913, в. Мокрае Клімавіцкага павету, цяпер Касьцюковіцкага раёну — 5 лютага 2001, Глен-Коў, ЗША) — беларускі паэт, празаік.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Навучаўся ў Амсьціслаўскім пэдтэхнікуме (1930—1931), Менскім пэдагагічным інстытуце (4 курсы ў 1933—1936, ня скончыў з-за арышту). Пісаў М. Сяднёў вершы й перадаваў для друку[2][3]
Арыштаваны 21 кастрычніка 1936 году за дэклямацыю верша Якуба Коласа падчас абмеркаваньня праекту сталінскай канстытуцыі[4]. Cасланы на Калыму. М. Сяднёў гаварыў: «У турме я стаўся паэтам»[5][6], бо быў у многіх турмах[7]. У чэрвені 1941 году прывезены ў Менск на перагляд справы, з набліжэньнем нямецкай арміі быў адпушчаны канвоем каля Ігумену. Рэабілітаваны 22 студзеня 1992 году.
У час нямецкай акупацыі жыў у бацькоў, працаваў на гаспадарцы. З падыходам Савецкага войска М. Сяднёў разам зь сятрою й бацькам ехалі на захад: Берасьце, Роўна, Люблін, зноў Берасьце, а пад канец прыехалі ў 1943 годзе ў Беласток[8]. Час жыцьця ў ім М. Сяднёў падрабязна апісаў у «Беластоцкім сшытку»[9][10]. У кастрычніку 1943 году прыехаў у Беласток, супрацоўнічаў з газэтай «Новая Дарога», сябраваў з Хведарам Ільяшэвічам.
У Беластоку М. Сяднёў жыў амаль год з 1943 па 1944 гады. Ён пазнаёміўся зь Хведарам Ільляшэвічам, які быў паэтам з Заходняе Беларусі. Х. Ільляшэвіч выдаў ужо тры зборнікі й якога М. Сяднёў ведаў яшчэ па часопісе Калосьсе. Жыць на Беласточчыне М. Сяднёву спадабалася[11][12]. «Я заплюшчыў вочы на ўсё тое, што магло параніць маю душу. Я засланяўся прыгожым»[13]. Многа для М. Сяднёва мела значэньне перапіска з паэтам з Рыгі з Алесем Салаўём. Асабіста яны пазнаёміліся ў 1944 годзе ў Беластоку. У Беластоку ў Белнацкоме прыязджаў Міхась Васілёк, бо М. Сяднёў бачыў «проста легендарнага для мяне Міхася Васілька»[14].
Вершы М. Сяднёва вучылі на памяць, а вершы друкавалі ў кожным выпуску газэты Новая дарога[11][15].
У 1944 годзе М. Сяднёў разам з Х. Ільляшэвічам ад'язджае ў Варшаву (яго бацька і сястра засталіся ў Бацечках, дзе рабілі на зямлі ксяндза, а, затым вярнуліся дамоў у БССР), а, затым, у Бэрлін. Там М. Сяднёў робіць у газэце «Беларускі работнік». Савецкае войска наступае на Бэрлін. М. Сяднёў і Х. Ільляшэвіч едзе ў Прагу да Л. Геніюш[16]. Аднак, недзе, праз месяц, М. Сяднёў і Х. Ільляшэвіч едуць далей у Нямеччыну . У Баварыі яны засталіся ў амэрыканскае зоне акупацыі. М. Сяднёў асеў у месьце Рэгенсбуркг[11] і рабіў у пана на зямлі. Выкладаў у беларускай гімназіі ў Міхэльсдорфе. З 1950 году жыў у ЗША. Каля 10 гадоў працаваў на мэталаапрацоўчай фабрыцы, выкладаў расейскую мову ў Індыянскім унівэрсытэце.
З 1968 году жыў і працаваў у Мюнхэне галоўным рэдактарам радыёстанцыі «Свабода». У 1983 годзе выйшаў на пэнсыю і вярнуўся ў ЗША.
З 1984 па 1988 год выкладаў у Норвіскім унівэрсытэце (штат Вэрмонт). Пасьля жыў у горадзе Глен Коў (штат Нью-Ёрк).
Remove ads
Творчасьць
Публікаваўся з 1933 году. Пісаў М. Сяднёў вершы й перадаваў для друку[2][3]. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Беларуская работніца і сялянка», газэтах «Савецкая Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена». У час нямецкай акупацыі ў Беластоку падрыхтаваў зборнік вершаў «Ад сына твайго, Беларусь» і кнігу «Ахвяры бальшавізма». Працаваў карэктарам у рэдакцыі газэты «Новая дарога» (Беласток, 1943—1944)[17].
Выдаў зборнік «Патушаныя зоры» ў 1975 годзе[18][19]. Вялікі цыкль вершаў прысьвяціў перажытаму ў турмах і лягерах. Напісаў раманы «Раман Корзюк» (1985), «І той дзень надыйшоў» (1987), зборнік вершаў «Патушаныя зоры» (1992), успаміны «Масеева кніга» (1994).
Перакладаў Яра Славутыча(uk), Гётэ , Рыльке, Гёльдэрліна[20].
У 1988 годзе напісаў:
![]() |
Я цэлае сваё жыцьцё аддаў слову. Дзеля яго пакутваў за кратамі. На алтар слова склаў ахвяры. І як жа балюча ўсьведамляць, што яно цяпер непатрэбнае. Яго зракліся браты-беларусы. О ты, маё неспазнанае слова, навошта я мучыўся з табою? | ![]() |
Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі наведаў Бацькаўшчыну, дачакаўся дзьвюх выдадзеных у Менску «Мастацкай літаратурай» кнігаў: «Патушаныя зоры» (1992) і «Масеева кніга» (1994).
Remove ads
Бібліяграфія
|
|
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads