Нова-Адэса
горад у Бразыліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Но́ва-Адэ́са (па-партугальску: Nova Odessa) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 61 тысячы чалавек[2].
Remove ads
Гісторыя
На пачатку XX стагодзьдзя землі сучаснага гораду былі незаселенымі, але лічыліся прыдатнымі да сельскай гаспадаркі. На загад бразыльскага ўраду паселішча было заснаванае 24 траўня 1905 году. Першымі жыхарамі места сталі ўкраінцы, якія, аднак, у хуткім часе ў большасьці пераехалі да большых гарадоў. Каб узнавіць колькасьць насельніцтва на загад ўраду Жуан Гутман накіраваўся зь візытам у Латвію, каб знайсьці ахвочых да пераезду ў Бразылію. У 1906 годзе да Нова-Адэсы прыбылі першыя латышы-сяляне. У наступным былі зладжаныя новыя візыты ў Латвію дзеля заахвочваньня міграцыі да гораду. На сёньня ў мясцовай муніцыпальнай бібліятэцы маецца асобны аддзел з кнігамі па-латыску.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads