Нову-Амбургу

горад у Бразыліі From Wikipedia, the free encyclopedia

Нову-Амбургу
Remove ads

Но́ву-Амбу́ргу (па-партугальску: Novo Hamburgo) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 247 тысяч чалавек[2]. Уваходзіць у сталічны рэгіён Порту-Алегры.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першымі жыхарамі паселішча, якое ў наступным стаўся горадам Нову-Амбургу, былі партугальскія каляністы. Яны зьявіліся тут у XVIII стагодзьдзі. Але статус вёскі быў атрыманы толькі з прыбыцьцём нямецкіх каляністаў у 1824 годзе. У той час Нову-Амбургу ўваходзіў у склад Сан-Леаполду. Немцы стварылі квітнеючую сельскагаспадарчую калёнію і, у рэшце рэшт, забясьпечвалі асноўнымі гарады краіны таго часу ежай. Поруч зь сельскай гаспадаркай разьвіцьцё атрымалі рямёствы, то бок вёска заўсёды была даволі самадастатковай. Нову-Амбургу быў вылучаны з складу Сан-Леаполду 5 красавіка 1927 году, і неўзабаве далучыўся да шматлікіх іншых местаў Бразыліі, якія пачалі індустрыялізацыю.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads