Новы ізраільскі шэкель

валюта Ізраілю From Wikipedia, the free encyclopedia

Новы ізраільскі шэкель
Remove ads

Ізра́ільскі но́вы шэ́кель (па-габрэйску: שֶׁקֶל חָדָשׁ, па-арабску: شيكل جديد, сымбаль: , код: ILS), Ізраільскі шэкель, раней Новы ізраільскі шэкель (NIS) — валюта Ізраілю, уведзеная 1 студзеня 1986 року. Падзяляецца на 100 агарот. Сымбаль новага шэкелю — — спалучэньне першых літараў словаў шэкель (ש) і адаш (ח) (новы).

Хуткія факты Краіна, Падзел ...
Remove ads

Мінуўшчына

Назва «шэкель» (שקל) паходзіць зь Бібліі, дзе таксама азначала старажытную валюту ці меру вагі.

Ад утварэньня Дзяржавы Ізраіль да 1952 року ў звароце заставаліся банкноты «Англа-палестынскага банку», называныя брытанскімі фунтамі. У 1952 «Англа-палестынскі банк» перайменаваны ў «Нацыянальны банк Ізраілю, а валюта — у ізраільскі фунт.

24 лютага 1980 была ўведзеная новая валюта — шэкель. Як ізраільскі фунт, так і ягоны пераемнік перажылі значныя падзеньні курсаў, а ў пачатку 1980-х адбылася гіпэрінфляцыя. У выніку стабілізацыйнага пляну інфляцыя была спыненая, і з 1 студзеня 1986 року ўведзены новы шэкель, які абменьваўся ў прапорцыі 1000 старых за 1₪.

Дзякуючы эканамічным рэформам і гандлёвым пагадненьням новы шэкель ня толькі не зазнаваў дэвальвацыі, а ў 2000-х роках нават узмацніўся адносна даляру ЗША на 20% і з 1 студзеня 2003 зьяўляецца свабодна канвэртаванай валютай.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Новы ізраільскі шэкельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads