Ну, пачакай!

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ну, пачакай!
Remove ads

«Ну, пачака́й!» або «Сьцеражы́ся!» (па-расейску: Ну, погоди!) — савецкі, а пасьля расейскі мультыплікацыйны сэрыял пра Воўка і Зайца, які здымаўся на кінастудыі «Саюзмультфільм» (1969—1993 гг.). Коратка адноўлены (19 і 20 сэрыі) на студыі «Крыстмас Філмз» 2005—2006.

Хуткія факты Тып мультфільму, Жанр ...
Remove ads

Тэматыка

Асноўныя пэрсанажы мультфільму — Воўк (агучаны Анатолем Папанавым) і Заяц (агучаны Кларай Румянавай). Акрамя гэтых пэрсанажаў сустракаюцца таксама эпізадычныя — бэгемот (у розных сэрыях і розных выявах), сьвіньня (1, 5, 8 сэрыі), кот-штукар (2, 9, 11 сэрыі), мядзьведзі-міліцыянты (1, 5 сэрыі) і іншыя.

Выпускі

Дзеяньне сэрыялу адбываецца, як правіла, у грамадзкіх месцах і адлюстроўвае характэрныя прыкметы савецкай сацыяльнай прасторы. Дзеяньне кожнай з сэрыяў адбываецца ў вядомых дэкарацыях нейкай савецкай інстытуцыі, такіх як: парк культуры і адпачынку, пляж, крама, мэтро, музэй, гарадзкі стадыён, цырк, калгас і гэтак далей. Найчасьцей за ўсё гэта месцы грамадзкага вольнага часу: адпачынак на пляжы бачны ў першым і шаснаццатым выпусках, спартовыя гульні — у чацьвертым, шостым i трынаццатым, адпачынак у парку — у другім, круіз на цеплаходзе — у сёмым, у трэцім, шостым і восьмым выпусках прадстаўлены такія віды загараднага баўленьня часу, як паездка ў вёску ці на турбазу, у дзявятым — прагляд тэлевізару, у другім, адзінаццатым, чатырнаццатым і пятнаццатым, адпаведна канцэрт, цыркавое выступленьне, музэйную экскурсію і навукова-тэхнічную выставу і зноў канцэрт. Усе разам гэтыя эпізоды даюць шырокую панараму жыцьця простага чалавека часоў Брэжнева.

Кожны выпуск пачынаецца з кадру з назвай студыі, за якім ідзе пралог: асобны невялікі сюжэт, у канцы якога так ці іначай гучыць фраза "Ну, пачакай!". Пасьля гэтага на экране зьяўляецца назва сэрыялу і нумар выпуску, пасьля чаго ідуць тытры, выкананыя без мультыплікацыі (ўтрымліваюць толькі тэкст). Падчас тытраў гучыць кампазыцыя «Водныя лыжы» (па-вугорску: Vízisí) вугорскага кампазытара Тамаша Дэака (па-вугорску: Tamás Deák у выкананьні вугорскага вакальнага ансамбля «Гармонія» (па-вугорску: Harmónia) і танцавальнага аркестру вугорскага радыё (па-вугорску: Magyar Rádió Tánczenekara)[1]. Астатні час займае асноўны сюжэт выпуску, таксама завяршаецца фразай "Ну, пачакай!".

Музычнае афармленьне мультфільму прадстаўлена ў значнай ступені савецкімі і замежнымі песьнямі і інструмэнтальнымі мэлёдыямі, сярод якіх сустракаюцца як тыя, што выдаваліся раней, так і ўзятыя з фондаў або запісаныя адмыслова для мультфільму[2].

Remove ads

Сьпіс выпускаў

Прэм’ера 1 выпуску мультфільму адбылася 6 траўня 1969 году. Па стане на 2024 год, зьнята 20 асноўных выпускаў і 3 дадатковыя:

Больш інфармацыі нумар, назва ...

У Расеі сэрыял, згодна з законам «Аб абароне дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і разьвіцьцю», аднесены да катэгорыі для «дарослых». З 1 верасьня 2012 году расейскія тэлеканалы могуць паказваць яго толькі пасьля 23 гадзін[3]. Прычынай таму сталі сцэны, якія зьмяшчаюцца ў мультфільмах і тлумачацца як гвалтоўныя.

Фанацкі беларускі дубляж

У сацыяльнай сетцы «УКантакце» з 19 чэрвеня 2024 году выходзіць фанацкі беларускі дубляж "Ну, Пачакай!". На дадзены момант ёсьць усе выпускі, акрамя 5, 6, 9, 10, 11.

Пасьля таго, калі ўсе сэрыі будуць выпушчаныя, плянуецца зрабіць рэмэйк на самыя дрэнныя сэрыі і дубляж на тэлевыпускі, выпускі кіначасопіса "Фіціль" з удзелам Ваўка і Зайца і рэклямы.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads