Расарыё Сэнтраль

аргентынскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Расарыё Сэнтраль
Remove ads

«Раса́рыё Сэнтра́ль» (па-гішпанску: Rosario Central) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Расарыё, гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. Клюб афіцыйна паўстаў 24 сьнежня 1889 году дзякуючы купе брытанскіх чыгуначнікаў і атрымаў сваю назву ад брытанскай кампаніі «Цэнтральная аргентынская чыгунка». Гэта адная з найстарэйшых аргентынскіх і лацінаамэрыканскіх камандаў, яна ўважаецца за першы клюб у Расарыё. Першапачаткова клюб быў сябрам Футбольнай асацыяцыі Расарыё, але ў 1939 годзе далучыўся да Аргентынскай футбольнай асацыяцыі. З таго часу «Расарыё Сэнтраль» шэсьць разоў здабываў тытул чэмпіёнаў краіны, а апошнім зь іх была перамога ў чэмпіянаце 2025 году. Акрамя таго, «Расарыё Сэнтраль» ёсьць уладальнікам шасьці нацыянальных кубкаў[3]. Клюб мае моцнае суперніцтва зь «Ньюэлз Олд Бойз», а матчы паміж імі называюцца Эль-Клясыкай Расарыё. Гэтае суперніцтва ёсьць адным з самых гарачых у Аргентыне.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Да канца 1880-х гадоў група рабочых брытанскай кампаніі Цэнтральная аргентынская чыгунка гуляла ў футбол на палях, разьмешчаных ля праспэкта Альбэрдзі ў Расарыё. У сьвяточны вечар 1889 году яны сустрэліся ў карчме з мэтай стварэньня клюбу. Брытанец Томас Матан прапанаваў назву Атлетычны клюб Цэнтральнай аргентынскай чыгункі, якая ўласна і была ўхваленая. Першым прэзыдэнтам новага клюбу быў абраны шатляндзец Колін Колдэр[4]. Спачатку да складу клюбу прыцягваліся толькі супрацоўнікі чыгуначнай кампаніі. Першае поле месьцілася на ўладаньнях чыгункі, а сядзібай клюбу служыў закінуты вагон. Першая зарэгістраваная гульня адбылася ў 1890 годзе, калі футбалісты каманды згулялі таварыскі матч супраць экіпажа аднаго з брытанскіх караблёў, які скончыўся зь лікам 1:1. Другі матч паміж абедзьвюма камандамі скончыўся перамогай чыгуначнікаў зь лікам 2:1[4].

Thumb
Каманда 1903 году.

Цягам многіх гадоў клюб ладзіў толькі матчы паміж сабою або зрэдку сустракаўся з крыкетным клюбам «Расарыё». У 1904 годзе пасьля аб’яднаньня чыгуначных кампаніяй Расарыё і Буэнас-Айрэсу, да шэрагаў клюбу прыядналася большая колькасьць сябраў[4]. У час агульнага сходу кіраўнік Мігель Грын прапанаваў, каб у склад клюбу маглі быць залічаныя людзі, якія не працуюць у чыгуначнай кампаніі. Прапанова шырока абмяркоўвалася, але была канчаткова зацьверджаная, у выніку чаго ў статут былі зробленыя зьмены, у тым ліку з прыняцем новай назвы «Расарыё Сэнтраль»[5]. У сакавіку 1905 году была створаная Футбольная ліга Расарыё, да якой адразу далучыўся клюб. «Сэнтраль» дэбютаваў у лізе 21 траўня 1905 году, здабыўшы перамогу над «Расарыё» зь лікам 3:1. У чэрвені гулец каманды Зэнон Дыяс быў выкліканы ў зборную Расарыё, якая згуляла таварыскі матч супраць ангельскага клюбу «Нотынггэм Форэст», які ладзіў уласнае турнэ ў Паўднёвай Амэрыцы. У 1913 годзе клюб выйшаў зь Лігі Расарыё, заснаваўшы разам зь іншымі камандамі альтэрнатыўную фэдэрацыю Расарыё, але праз год вярнуўся да турніру. Да канца 1910-х гадоў «Расарыё Сэнтраль» выйграў мясцовы чэмпіянат некалькі разоў. У 1919 годзе тытул быў здабыты ў матчы супраць сваіх гістарычных супернікаў зь «Ньюэлз Олд Бойз» зь лікам 3:2[6].

Thumb
Гульцы каманды ў сэзоне 1951 году.

У 1939 годзе «Расарыё Сэнтраль» і ягоны закляты супернік «Ньюэлз Олд Бойз» запыталі ў Аргентынскай футбольнай асацыяцыі аб мажлівасьці далучыць іх да галоўнай лігу чэмпіянату Аргентыны. Асацыяцыя прыняла запатрабаваньне, і таму абодва клюбу далучыліся да найвышэйшага дывізіёну аргентынскага футболу. Не зважаючы на тое, што клюб браў удзел у нацыянальным турніры, ён усьцяж спаборнічаў у рэгіяльным турніры. У першы год у галоўным дывізіёне краіны «Расарыё Сэнтраль» заняў 11-ы радок. У 1941 годзе каманда страціла месца ў найвышэйшай лізе, зазнаўшы 20 паразаў за сэзон з улікам толькі шасьці перамогаў. Тым ня менш, «Сэнтраль» хутка вярнуўся ў эліту. У 1950 годзе каманда зноў вылецела, але як і ў папяэдні раз зноўку прасунулася ў першы дывізіён. «Расарыё Сэнтраль» свой першы чэмпіянат Аргентыны выйгралі ў 1971 годзе пад кіраўніцтвам Анхэля Лябруны ў якасьці трэнэра, перамогшы ў фінальнай сустрэчы «Сан-Лярэнса». Другога тытула не давялося доўга чакаць, бо ўжо ў 1973 годзе дружына з Расарыё зноў была наймацнейшай у дзяржаве. У сэзоне 1974 году «Сэнтраль» набыў нападніка Марыё Кемпэса.

Remove ads

Дасягненьні

  • Уладальнікі Кубка Аргентыны: 1
    • 2018
  • Уладальнікі Кубка прафэсійнай лігі Аргентыны: 1
    • 2023
  • Уладальнікі Кубка КОМНЭБОЛ: 1
    • 1995
  • Удакладненьне: Н — Насьяналь, Ф — Фіналь

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads