Расарыё

места ў Аргентыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Расарыё
Remove ads

Раса́рыё (па-гішпанску: Rosario) — найбуйнейшы горад у цэнтральнай правінцыі Санта-Фэ ў Аргентыне. Горад месьціцца за 300 км на паўночны захад ад Буэнас-Айрэса на заходнім беразе ракі Парана, зьяўляючыся трэцім паводле колькасьці насельніцтва горадам у краіне пасьля Буэнас-Айрэса і Кордавы. Адной з галоўных славутасьцяў гораду ёсьць ягоная архітэктура нэаклясыцызму, мадэрну[2] і ар-дэко, якая захавалася ў сотнях маёнткаў, дамоў і грамадзкіх будынкаў. Горад таксама вядомы як месца нараджэньня аргентынскага футбаліста Ліянэля Мэсі.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Не зважаючы на тое, што ў горада няма выразнай даты заснаваньня або якога-небудзь афіцыйнага пацьверджаньня гэтага, але сьцвярджаецца, што Расарыё быў заснаваны 7 кастрычніка 1793 году, маючы на той час 457 жыхароў[3]. Афіцыйны статус места быў нададзены 3 жніўня 1852 году, які ў той час быў вядомы як Пага-дэ-лёс-Арояс («Зямля ручаёў»), што спасылае да некалькіх невялікіх рэк, якія перасякаюць паўднёвы рэгіён Санта-Фэ. У 1689 годзе капітан Люіс Рамэра дэ Піньеда атрымаў частку зямель Пага-дэ-лёс-Арояс каралеўскім указам у якасьці аплаты за паслугі гішпанскай кароне. Вайсковец заснаваў першае сталае паселішча эстанцыю, якая прызначалася дзеля сельскагаспадарчых мэтаў. У 1719 годзе езуіты купілі іншую частку і заснавалі эстанцыю Сан-Мігель. Тэрыторыя была настолькі малазаселенай, што ня мела цэнтральнай улады.

Thumb
На вуліцы Расарыё ў пачатку XX стагодзьдзя.

У 1724 годзе Сант’яга дэ Мантэнэгра заснаваў яшчэ адное каляніяльнае паселішча. Ён пабудаваў млын, распрацаваў пляны будучага гораду, узьвёў капліцу і быў прызначаны мэрам у 1751 годзе. Тэрыторыя кантролю гэтага мясцовага самакіраваньня распасьціралася на поўнач ад сёньняшняга Расарыё. 27 лютага 1812 году генэрал Мануэль Бэльграна ўпершыню ўзьняў нядаўна створаны аргентынскі сьцяг на беразе Параны. З гэтае прычыны Расарыё вядомы як калыска аргентынскага сьцяга. Правінцыя Санта-Фэ моцна пацярпела ад грамадзянскай вайны, якая ахапіла Аргентыну пасьля 1820 году. Дэмаграфічны рост быў адносна павольным, а Расарыё ў той час быў невялікім паселішчам. Чарлз Дарвін падарожнічаў па гэтым раёне ў 1832 годзе і апісаў Расарыё як «вялікі горад» з насельніцтвам у 2 тысячы жыхароў.

Эканоміка і насельніцтва гораду ў другое палове XIX стагодзьдзя пачалі павялічвацца паскоранымі тэмпамі. Да 1880 году Расарыё стаў першым экспартным пунктам Аргентыны. За апошнія 15 гадоў стагодзьдзя насельніцтва места павялічылася больш чым удвая, часткова дзякуючы іміграцыі. Да 1887 году ў ім пражывала блізу 50 тысяч жыхароў, зь якіх 40% складалі эўрапейскія імігранты, якія прывезьлі з Эўропы новыя ідэі і пачалі ператвараць Расарыё ў палітычна прагрэсіўны горад, у адрозьненьне ад больш кансэрватыўнага і арыстакратычнага Санта-Фэ. Авідыё Лягас, заснавальнік найстарэйшай аргентынскай газэты Ля-Капіталь, быў адным з найбольш актыўных прыхільнікаў ідэі наданьня гораду статуса сталіцы. У 1911 годзе француская чыгуначная кампанія адкрыла лінію паміж Расарыё і Пуэрта-Бэльграна, дзе месьцілася галоўная вайскова-марская база краіны. Да 1926 году ў Расарыё жыло 407 тысяч жыхароў, 47% зь якіх былі замежнікамі, многія зь якіх прыбылі з Эўропы пасьля Першай сусьветнай вайны. У 1969 годзе рабочыя і студэнты выйшлі на вуліцы і арганізавалі страйкі супраць дыктатуры, якія атрымалі назву Расарыяса.

Remove ads

Эканоміка

Thumb
Будынак біржы Расарыё.

Эканоміка Расарыё заснаваная на сфэры паслуг і прамысловасьці, маючы другі паводле велічыні гарадзкі валавы рэгіянальны прадукт Аргентыны пасьля Вялікага Буэнас-Айрэса[4]. Асноўным вытворчым сэктарам лічыцца аграпрамысловасьць, а інвэстыцыі за апошні час ператварылі Расарыё ў вядучы прамысловы цэнтар у перапрацоўцы нафты ў сьвеце. Многія іншыя сэктары робяць унёсак у дывэрсыфікаваную прамысловасьць места. У Расарыё і ягоных ваколіцах вырабляюцца 20% аўтамабіляў, 4% бытавых лядоўняў, 80% машын для харчовай прамысловасьці і 100% кузаваў для аўтобусаў далёкіх рэйсаў, вырабленых у Аргентыне.

Сярод іншых важных сэктараў уважаецца нафтахімічны сэктар з трыма заводамі, разьмешчанымі ў прадмесьцях Сан-Лярэнца і Порт-Сан-Мартын. Таксама вылучаюцца хімічны сэктар з заводамі па вытворчасьці серчанай кісьлі, угнаеньняў, смолаў і іншых прадуктаў, цэлюлёзная ды мясная прамысловасьць, мэталюргічны завод, вытворчасьць аўтазапчастак, сельскагаспадарчай тэхнікі і матэрыялаў ды абсталяваньня для будаўнічай галіны. Сярод міжнародных кампаніяў, разьмешчаных у Расарыё, сярод іншых варта ўзгадаць General Motors, Cargill, Unilever, John Deere, Petrobras, ICI, Dow, Tenneco і Mahle.

Галоўным фінансавым банкам гораду ёсьць Муніцыпальны банк Расарыё. Ягоныя цэнтральныя офісы месьцяцца ў бізнэсовым раёне на вуліцы Сан-Мартын, а таксама ёсьць некалькі дадатковых офісаў ва ўсім горадзе. Ён арыентаваны на малыя і сярэднія прадпрыемствы і іншыя арганізацыі, асабліва празь мікракрэдыты, і можа лічыцца «этычным банкам».

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads