Нью-Джэрзі Дэвілз

хакейны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Нью-Джэрзі Дэвілз
Remove ads

Нью-Джэрзі Дэвілз (па-ангельску: New Jersey Devils) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Ньюарк, штат Нью-Джэрзі, ЗША. Клюб быў закладзены ў 1974 годзе ў горадзе Канзас-Сіці штату Мізуры. Першай была назва «Канзас-Сіці Скаўтс». Праз два гады каманда пераехала ў Дэнвэр, узяўшы новую назву «Каларада Рокіс». Нарэшце, у 1982 годзе адбыўся апошні пераезд у Нью-Джэрзі, пасьля чаго быў перайменаваны ў «Нью-Джэрзі Дэвілз». Тройчы выйгравалі Кубак Стэнлі — у 1995, 2000 і 2003 гадах.

Хуткія факты Дывізіён, Канфэрэнцыя ...
Remove ads

Гісторыя

У 1972 годзе НХЛ абвесьціла аб плянах пашырыць лігу двума новымі клюбамі, адзін з гэтых клюбаў паўстаў у Канзас-Сіці з штату Мізуры. Ён апынуўся ва ўласнасьці групы, ачоленай Эдўінам Г. Томпсанам. Новая каманда атрымала назоў «Канзас-Сіці Скаўтс», ушаноўваючы статую «Скаўт» працы Сайруса Даліна, якая ўсталяваная ў гарадзкім парку Пэн-Валі. Ва ўступным сэзоне 1974—1975 гадоў «скаўты» пэўны час мусілі пачакаць да дзявятай гульні, каб згуляць на хатняй Кемпэр-Арэне. У дзясятым матчы клюб здабыў і першую перамогу, выгуляўшы яшчэ адзін клюб з пашырэньня «Вашынгтон Кэпіталз». Здабыўшы ўсяго 41 пункт, «Скаўтс» скончылі сэзон апошнімі ў сваім дывізіёне, горшымі былі вынікі толькі ў «Кэпіталз»[2].

Пасьля двух сэзонаў у Канзас-Сіці франшыза пераехала ў Дэнвэр, дзе была перайменавана ў «Каларада Рокіс»[3] і ладзіла матчы ў Макнікалз-Спортс-арэне. У сваёй першай гульні па перабазаваньні «Рокіс» перамаглі «Таронта Мэйпл Ліфс» зь лікам 4:2[4]. Дружына доўга час прэтэндавала на плэй-оф, але сэрыя з 18 матчаў безь перамогаў прымусіла клюб забыцца на плэй-оф[5]. У наступным сэзоне каларадцы прабіліся ў плэй-оф Кубка Стэнлі, але адразу ж былі выбітыя «Філадэлфіяй Флаерз». Клюбу ўвесь час бракавала стабільнасьці, гэтак у першыя восем гадоў існаваньня «Скаўтс/Рокіс» трэнаваньні дзесяць трэнэраў, кожны зь якіх не правацаў больш за два поўныя сэзоны.

Thumb
Сьвяткаваньне па здабыцьці Кубка Стэнлі ў 1995 годзе.

Да сэзону 1978—1979 гадоў каманда была прададзеная бізнэсоўцу Артуру Імпэраторэ, які паходзіў зь Нью-Джэрзі. Новы ўладальнік меў намер перанесьці каманду ў свой родны штат, але такі плян быў моцна крытыкаваны, бо ў тым рэгіёне ўжо існавалі тры клюбы НХЛ. У любым выпадку, арэна Мідаўлэнд у Нью-Джэрзі на той час яшчэ была ў стадыі будаўніцтва, а акрамя яе больш не было прыдатнага месца для каманды, таму франшыза засталася ў Дэнвэры. Тым часам гульня каманды ўсё яшчэ была благой. Праз два гады клюб зьмяніў уладальнікаў, якія наважыліся перавезьці франшызу ў Нью-Джэрзі. Каб зьдзейсьніць перабазаваньня клюб быў вымушаны сплаціць кампэнсацыю «Нью-Ёрк Айлэндэрз», «Нью-Ёрк Рэйнджарз» і «Філадэлфіі Флаерз» за тое, што мусілі падзяліць мясцовы рынак.

30 чэрвеня 1982 году каманда была перайменаваная ў «Нью-Джэрзі Дэвілз», спасылаючыся на легенду пра Джэрзійскага д’ябла. Гэтая істота нібыта насяляла хваёвыя лясы Паўднёвага Джэрзі. Больш за 10 тысяч чалавек узялі удзел у галасаваньні на выбар назова[6]. Першы матч скончыўся ўнічыю 3:3. Супернікам у той сустрэчы быў «Пітсбург Пінгвінз», прычым першы гол клюбу ўлучыў у браму «пінгвінаў» Дон Лэвэр[7]. Першая перамога была здабытая ў матчы супраць «Нью-Ёрк Рэйнджарз»[8].

Remove ads

Склад

Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году

Больш інфармацыі Брамнікі, Абаронцы ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads