Флорыда Пантэрз

хакейны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Флорыда Пантэрз
Remove ads

Флорыда Пантэрз (па-ангельску: Florida Panthers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Санрайз, штат Флорыда, ЗША. «Пантэрз» запачаткавалі свае выступы ў НХЛ з сэзону 1993—1994 гадоў. У першы ж сэзон яны ўсталявалі рэкорд паводле найбольшай колькасьці здабытых пунктаў сярод камандаў-навакоў. Гэты рэкорд быў перасягнуты «Вэгас Голдэн Найтс» у сэзоне 2017—2018 гадоў.

Хуткія факты Дывізіён, Канфэрэнцыя ...
Remove ads

Гісторыя

10 сьнежня 1992 году ўладальнік сеткі крамаў Blockbuster Ўэйн Гайзэнга атрымаў права стварыць клюб НХЛ у Маямі[3]. У той жа дзень такое ж права, але на каманду ў Анагайме, атрымала кампанія Walt Disney. На той час Гайзэнга ўжо валодаў спартовымі клюбамі, гэтак у ягонай уласнасьці быў бэйсбольны клюб «[[Маямі Марлінз|Флорыда Марлінз» ды доля ў клюбе амэрыканскага футболу «Маямі Долфінз». З стварэньнем хакейнага клюбу Гайзэнга мусіў сплаціць успутны ўнёсак у памеры 50 мільёнаў даляраў. Гайзэнга абвесьціў, што каманда будзе гуляць на Маямі-Арэне, падзяляючы будынак з «Маямі Гіт» Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, пакуль ня будзе пабудаваная новая арэна[4].

Thumb
Гулец «Флорыды Пантэрз» Крыс Ален.

20 красавіка 1993 году на адмысловай канфэрэцыі была агалошаная назва каманды «Флорыда Пантэрз», а дырэктарам клюбу быў прызначаны колішні генэральны мэнэджар «Нью-Ёрк Айлэндэрз» Біл Торы. Назва клюбу адсылае да зьнікальнага віду каціных флорыдзкай пумы, арэал якой ахоплівае флорыдзкі рэгіён Эвэрглэйд[5]. Пасьля таго, як былі зробленыя лягатыпы і форма, кіраўніцтва клюбу 15 чэрвеня агалосіла аб спансаваньні ахоўных запаведнікаў, дзе жыве згаданая пума[6].

Новая франшыза далучылася да НХЛ у сэзоне 1993—1994 гадоў поруч з клюбам «Майці Дакс оф Анагайм». Дзеля фармаваньня складоў клюбаў быў зладжаны адмысловы драфт пашырэньня, які праходзіў у Квэбэку[7]. Сярод зорак навастворанай каманды вылучаліся колішні брамнік «Нью-Ёрк Рэйнджарз» Джон Ванбісбрук, малады Роб Нідэрмаер і бамбардзір Скот Мэланбі, які ва ўступным сэзоне закінуў 30 шайбаў[8]. Свой першы матч, які ладзіўся на коўзанцы «Чыкага Блэкгокс», флорыдцы згулялі ўнічыю зь лікам 4:4. Першую перамогу каманда здабыла ў матчы супраць «Тампа Бэй Лайтнінг». Той матч ладзіўся на бэйсбольнай арэне Тандэрдом, а матч наведалі 27 227 гледачоў. Пачатковы сэзон «пантэраў» быў самым пасьпяховым сярод навакоў усіх часоў на той момант, але гэтага ўсё адно не хапіла дзедя прасоўваньня ў плэй-оф Кубка Стэнлі[9]. Такі вынік быў зьвязаны з абарончым стылем гульні каманды, які, аднак, шырока крытыкаваўся[10].

Remove ads

Склад

Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году

Больш інфармацыі Брамнікі, Абаронцы ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads