Нядашаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Няда́шаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Падгор’е (да 30 лістапада 2016 году — вёска Нядашава 1). Насельніцтва 1514 чал. (2010)[1].

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны Амхаўскі сельсавет у складзе Лупалаўскага раёну Магілёўскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Амхавая[2]. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 году ў складзе Магілёўскага раёну БССР, з 20 лютага 1938 году — Магілёўскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Нядашава, сельсавет перайменаваны ў Нядашаўскі[3]. 30 лістапада 2016 году цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі Нядашава 1 у вёску Падгор’е[4]. 16 сакавіка 2017 году Нядашаўскі сельсавет перайменаваны ў Падгор’еўскі[5].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads