Нёман (аўтазавод)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лідзкія аўтобусы «Нёман» — аўтазавод у горадзе Ліда па вытворчасьці аўтобусаў, газагарэлачных блёкаў для воданагравальных катлоў і іншай прадукцыі.
Заснаваны 11 траўня 1984 году. Распачаў вытворчасьць у сьнежні 1990 году. Ствараўся як прадпрыемства Міністэрства радыёпрамысловасьці СССР па вытворчасьці рухомых сыстэмаў кіраваньня. Завод мусіў зьбіраць і абслугоўваць ракетную тэхніку на колавым ходзе. Уваходзіў у склад Навукова-вытворчага аб’яднаньня «Агат».
У 1992 годзе ў выніку канвэрсіі прадпрыемства пачало выпускаць прадукцыю для шырокага спажываньня. З красавіка 1994 году на заводзе пачалі выпускацца аўтобусы, якія і зьяўляюцца асноўным прадуктам прадпрыемства.
Цяпер прадпрыемства вырабляе гарадзкія і прыгарадныя аўтобусы, а таксама газагарэлачныя блёкі для воданагравальных катлоў. На заводзе таксама рамантуюць аўтобусы.
Remove ads
Аўтобусы

- Нёман-5201 (гарадзкі)
- Нёман-52012 (прыгарадны)
- Нёман-52012 (міжгародні)
- Нёман-520122 (прыгарадны)
- Нёман-3232 (гарадзкі)
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны сайт (рас.)
![]() |
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads